wd wp Пошук:

Мікалай Давыдавіч Свінарчук

Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (20 студзеня 1920, п. Галодны Стэп, Самаркандская вобласць1 студзеня 1983) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года, першы бой прыняў каля г. Залачоў Львоўскай вобласці. Ваяваў на розных франтах: Заходнім, Калінінскім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім, быў двойчы паранены.

У ліпені 1944 года стаў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода і парторг роты 415-га стралковага палка 1-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту.

Вызначыўся ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі пры вызваленні г. Брэста. 24 сакавіка 1945 ода было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5484).

Пасля вайны дэмабілізаваны ў званні старшыны, жыў і працаваў у Казахскай ССР. Працаваў у саўгасе «Баяўт», быў старшынёй Чырвонакастрычніцкага сельсавета ў Пахта-Аральскім раёне Паўднёва-Казахстанскай вобласці. З 1956 года — у г. Ленгер Чымкенцкай вобласці: арматуршчык, бетоншчык, праходчык шахты «Тогуз-1», на якой адпрацаваў адзінаццаць гадоў. З 1970 года — на Чымкенцкім заводзе фосфарных солей.

Памёр 1 студзеня 1983 года, пахаваны ў сяле Достык (цяпер Аляксандраўка) Ленгерскага раёна.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1945), ордэнамі Славы III (1944) і II (1944) ступеняў, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. 16 мая 1969 года яму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Брэста.

Памяць

У музеі абароны Брэсцкай крэпасці ў зале № 8 «Дорогами побед» дэманструецца пісталет-кулямёт Шпагіна, якім карыстаўся М. Д. Свінарчук. У ліпені 1984 г. яго жонка, Ганна Фёдараўна, перадала ў фонды МК «Брэсцкая крэпасць-герой» дакументы і асабістыя рэчы Мікалая Давыдавіча. У чэрвені 2009 года яго імем названа вуліца ў мікрараёне «Паўднёвы» г. Брэста.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Туркестанскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэста
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенцкім вілаеце
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга