wd wp Пошук:

Мікалай Восіпавіч Шкялёнак

Мікалай Восіпавіч Шкялёнак (1899, в. Пякоціна, Дзісненскі павет Віленскай губерні, цяпер Мёрскі раён — 1946) — беларускі грамадскі, ваенны і палітычны дзеяч, гісторык, журналіст.

Біяграфія

У 1932 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт, па адукацыі юрыст. Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім універсітэце. Працаваў адвакатам у Вільні.

З 1934 года член праўлення Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, з 1935 — прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Удзельнічаў у выданні часопісаў Студэнцкая думка і Калоссе. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, член рэдкалегіі яе органа — газеты «Беларускі фронт».

15 чэрвеня 1940 нелегальна перайшоў літоўска-германскую мяжу. З 1940 года ў Берліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтра, рэдагаваў газету «Раніца», з сакавіка 1942 — галоўны рэдактар. Удзельнічаў у працы курсаў беларусаведы ў Празе і складанні падручніка нямецкай мовы для беларусаў Пятра Бакача.

З 1943 года займаў пасаду 1-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газеты», бюлетэня «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску (чэрвень 1944). Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[3]

З ліпеня 1944 года ў Берліне, быў 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 года ў Польшчы. У 1945 годзе вярнуўся ў Беларусь для ўзмацнення арганізацыі «Чорны кот». Міколу Шкялёнку далі мянушку «Шкляны» і ён быў прызначаны камандзірам атраду. Атрад «Шклянога» накіравалі на Барысаўшчыну, але па дарозе атрад трапіў у засаду, арганізаваную супрацоўнікамі савецкіх спецслужбаў. Пасля жорсткага бою з 32-х байцоў атрада Шкялёнка выжылі толькі 7, а сам Шкялёнак быў цяжка паранены і арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі.

Паводле адных звестак, памёр у турэмным шпіталі МДБ у Мінску, паводле другіх — на пачатку 1946 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Mìkola Škâlënak // MAK
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2022.
  3. Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чорны Кот»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце