wd wp Пошук:

Мікалай Адольфавіч Буш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш. Мікалай Адольфавіч Буш[3] (руск.: Николай Адольфович Буш; 10 лістапада 1869 — 7 жніўня 1941) — батанік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1920).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Слабадской Вяцкай губерні (зараз раённы цэнтр у Кіраўскай вобласці Расіі). Скончыў Вяцкую мужчынскую гімназію, у 1891 годзе — Казанскі ўніверсітэт, у 1895 годзе — Лясны інстытут у Санкт-Пецярбургу. З 1895 года выкладаў у Юр’еўскім універсітэце (з 1900 года — прыват-дацэнт). З 1902 года на пасадзе малодшага кансерватара Санкт-Пецярбургскага Імператарскага батанічнага сада. У 1903 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра, у 1911 годзе — доктарскую. у 1908—1911 гг. выкладаў батаніку на Вышэйшых жаночых сельскагаспадарчых курсах (створаны ў 1904 годзе па ініцыятыве І. А. Сцебута, сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). З 1911 года прафесар Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсаў. З 1909 года ў Пецярбургскім універсітэце: прыват-дацэнт, прафесар, з 1918 г. — загадчык кафедрай батанічнай геаграфіі. У 1910—1917 гг. загадчык кафедрай батанікі Пецярбургскага псіханеўралагічнага інстытута. З 1931 года ў Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР, загадчык каўказскім гербарыем.

Памёр М. А. Буш у горадзе Белазерск Валагодскай вобласці.

Навуковая дзейнасць

М. А. Бушу належаць навуковыя працы па батанічнай геаграфіі Каўказа, Сібіры і Далёкага Усходу. Займаўся складаннем батаніка-геаграфічных картаў раёнаў Каўказа. Прапанаваў схему падзелу Сібіры на батаніка-геаграфічныя вобласці. Аўтар падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Морфология и систематика растений» (2-е выд. 1924) і «Курс систематики высших растений» (1940), манаграфіі, навукова-папулярных кніг, артыкулаў і інш.

У 1916—1934 гг. вучоны сакратар Рускага батанічнага таварыства.

Узнагароды

За праведзеныя экспедыцыі на Каўказ Рускім геаграфічным таварыствам узнагароджаны медалём імя М. М. Пржавальскага.

Зноскі

  1. Буш Николай Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Буш Николай Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Батанікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слабадскім павеце
Катэгорыя·Батанікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»