wd wp Пошук:

Мікалай Ігнатавіч Касцюкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюкевіч. Мікалай Ігнатавіч Касцюке́віч[1] (9 мая 1904 — 9 снежня 1978) — вучоны ў галіне лясной метэаралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975).

Біяграфія

Нарадзіўся у вёсцы Варкавічы Мінскай губерні (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Працаваў памочнікам таксатара, таксатарам у Магілёўскім абласным землеўпраўленні[2]. З 1930 года навучаўся ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. У 1934—1937 гадах праходзіў стажыроўку ў Ленінградскай геафізічнай абсерваторыі і пасля быў накіраваны ў Беларускую геафізічную абсерваторыю на пасаду загадчыка аддзелам аэралогіі[2]. Пазней працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе займаў пасаду загадчыка лабараторыяй лясной гідралогіі і лесагідрамеліярацыі. У 1949 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1956 годзе М. І. Касцюкевіч абіраецца на пасаду дэкана завочнага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута, якую займае да 1961 года. З 1957 года дацэнт кафедры метэаралогіі і кліматалогіі, у 1963—1974 гадах — загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць

М. І. Касцюкевічу належаць навуковыя працы па гідралагічнай ролі лясоў, лясной метэаралогіі, ахове прыроды. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку падручніка «Введение в лесную метеорологию» (1969)[2]. Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 Лесной журнал, № 3, 1974. — С. 174—175.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Метэаролагі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варкавічах
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Дэканы БДТУ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў