wd wp Пошук:

Мюстык

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Мюсты́к (англ.: Mustique) — востраў у складзе архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы), размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Карыбскага мора на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча - 5,7 км². Насельніцтва - каля 500 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Мюстык месціцца за 25 км на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 4,54 км. Найбольшая шырыня — 2,59 км. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка ўзвышаная. Найвышэйшы пункт — пагорак Тукан-Хіл (183 м).

Значная частка вострава пакрыта лясамі, садамі і паркамі. На востраве жывуць чарапахі, ігуаны і чаплі.

Гісторыя

Востраў вядомы з канца XV ст., калі быў адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале Алонса дэ Ахеда. У XVII - XVIII стст. аспрэчваўся паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. Адыйшоў да калоній Вялікабрытаніі пасля заканчэння Сямігадовай вайны.

У другой палове XVIII ст. каланісты брытанскага і французскага паходжання стварылі на востраве 7 цукровых плантацый. Да нашага часу захаваўся цукровы млын канца XVIII ст. Аднак занапад гандлю цукрам выклікаў банкруцтва плантатараў у першай палове XIX ст., і яны пакінулі Мюстык. У 1865 г. на поўначы вострава пасялілася сям’я Хэйзел з Сент-Вінсента, якая займалася вырошчваннем бавоўніку, гароху, ловам рыбы.

У 1958 г. востраў трапіў у прыватную маёмасць брытанскага арыстакрата Коліна Тэнанта. У 1960 г. ён падараваў зямлю на поўдні прынцэсе Маргарэт для пабудовы прыватнай вілы. Гэта прывяло да папулярнасці вострава сярод багатых і знакамітых еўрапейцаў і амерыканцаў, якія будавалі тут прыватныя дамы. У 1979 г. была створана прыватная кампанія вострава Мюстык, што кіруецца прыватнымі домаўладальнікамі.

У нашы дні імкліва развіваецца турызм. На поўначы вострава працуе аэрапорт.

Знакамітыя жыхары і наведвальнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Астравы Грэнадзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Малыя Антыльскія астравы
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта