wd wp Пошук:

Мэры Скіпінг

Мэры Эма Скіпінг (англ.: Mary Emma Skeaping, 15 снежня 1902 — 9 лютага 1984) — англійская балерына, больш вядомая як балетны педагог, рэжысёр, харэограф і прадзюсар. Дырэктар Каралеўскага шведскага балета ў Стакгольме на працягу дзевяці гадоў (1953—1962), міжнародны аўтарытэт у галіне балета з XVII па XIX ст.[5] Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі.

Біяграфія

Мэры Скіпінг нарадзілася ў Вудфардзе(англ.) бел., Эсекс, 15 снежня 1902 года.[6] Была малодшай з чатырох дзяцей Кенета Маціясана Скіпінга(англ.) бел. (13 снежня 1856 — 16 мая 1946)[6][7] і Сары Эн Скіпінг, у дзявоцтве Ратэнберы (2 студзеня 1867—1961).[6][8]

Яе трое старэйшых братоў і сясцёр былі:

Дзеці атрымалі незвычайнае выхаванне. У дзяцінстве яны ніколі не хадзілі ў школу, хаця сама Скіпінг пазней наведвала манастырскую школу.[15]

Калі Мэры Скіпінг нарадзілася, сям’я жыла на віле Керсал, Малмсберы-роўд, Саўт-Вудфард, Эсекс, недалёка ад Эпінг-Форэст, куды дзеці штодня хадзілі гуляць са сваім бацькам.[15] Некаторыя звычайныя дзіцячыя заняткі, у тым ліку футбол і язда на ровары, былі забаронены.[16] Дома дзяцей вучылі чытанню, граматыцы і табліцы множання, але не гісторыі і геаграфіі. Пра гісторыю Мэры Скіпінг даведывалася з гістарычных раманаў, пакуль яна штодня не пачала ездзіць на ровары ў манастырскую школу, якой кіраваў французскі ордэн манашак, спачатку для вывучэння французскай мовы, а затым для атрымання атэстата аб заканчэнні школы. Яна была нашмат старэйшай астатніх вучаніц.[15]

Калі Мэры разам з братам Джонам і сястрой Салі наведвала мясцовы танцавальны клас, настаўнік сказаў, што маці павінна адвезці іх у Лондан для навучання. У рэшце рэшт, Мэры і Салі бралі ўрокі ў італьянскай танцоўшчыцы Франчэскі і пантаміма Занфрэты ў Лондане, прычым урокі аплачваў багаты чалавек, які быў кліентам іх бацькі. Джон кінуў урокі танцаў і засяродзіўся на мастацтве. Іх маці суправаджала дзяўчынак на ўрокі і рабіла нататкі. У бацькавай майстэрні дома яны мелі станок і займаліся там паміж урокамі па нататках маці. Пачатак Першай сусветнай вайны паклаў канец урокам.[15]

У 1905 годзе Скіпінг яшчэ жыла ў Вудфардзе, але потым пераехала ў Кліфтанвіл, Уорэн-роўд, Бексліхіт(руск.) бел., Лондан, згодна перапісу 1911 года і заставалася там да 1918 года. Да 1929 года ў спісе выбаршчыкаў пазначана, што Скіпінг жыла са сваімі бацькамі і старэйшым братам Кенетам па адрасе 2 Eton College Road, у Камдэне, Лондан. Яны ўсё яшчэ былі там праз дзесяць гадоў падчас перапісу 1939 года. Да 1951 года Скіпінг жыла па адрасе Крэйвен-роўд, 42а, Падзінгтан, Лондан,[17] які заставаўся яе лонданскім адрасам на працягу наступных 33 гадоў.[18]

Мэры Скіпінг памерла 9 лютага 1984 года ў бальніцы Святога Чарльза ў Кенсінгтане, Лондан.[19] Яе маёмасць была ацэнена ў 116 452 фунта стэрлінгаў.[20] Яе сыход быў адзначаны некралогамі ў The Times[19] і ў The Stage(англ.) бел..[21]

Творчасць

Першапачаткова Мэры навучалася музыцы ў Каралеўскім музычным каледжы, дзе яе старэйшы брат Кенет быў супрацоўнікам і настаўнікам. Калі яна ўпершыню прайшла праслухоўванне ў Г. Паўлавай у 1925 годзе, яна мела намер патанчыць на працягу сезона і вярнуцца ў Каралеўскі музычны каледж.[15]

Мэры вучылася ў большасці вялікіх педагогаў той эпохі, уключаючы Лаўрэнція Новікава(руск.) бел., Леаніда Мясіна(руск.) бел., Серафіму Астаф’еву(руск.) бел., Станіслава Ідзікоўскага(англ.) бел., Любоў Ягораву(руск.) бел., Веру Трэфілаву(руск.) бел. і Маргарэт Краск(англ.) бел.. Скіпінг была вядучым прадстаўніком метаду Чэкеці(руск.) бел.[22] пад апекай Краск.[23]

Скіпінг гастралявала як танцоўшчыца з трупай Ганны Паўлавай два сезоны (1925 і 1930—1931). Гастралявала з трупай Нямчынавай(руск.) бел.-Доліна(руск.) бел. з 1927 года. Выступала таксама з Балетным Клубам, пазней вядомым як танцавальная трупа Rambert(руск.) бел. з 1930 года.[23]  Летам 1930 года Мэры Скіпінг была адным з шасці танцораў, абраных трупай Нямчынавай-Доліна на сезон у Нідэрландах.[24]

Хоць у яе некралогу ў «The Times» гаворыцца, што Скіпінг працавала ў Паўднёвай Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны,[19] яна вярнулася адтуль у верасні 1939 года,[25] і правяла наступныя тры гады, падарожнічаючы па Вялікабрытаніі разам з Ганнай Івановай з Рускіх сезонаў і выступаючы нават у Перце, Шатландыя[26] і Сент-Айвс, Корнуал(руск.) бел..[27] Потым яны гастралявалі па ўзброеных сілах і выступалі на караблях, у бамбасховішчах, у казармах і заезных дварах. Улетку 1942 года яны выступалі пад эгідай Заходняга камандавання падчас Другой сусветнай вайны для дапаможнай тэрытарыяльнай службы(англ.) бел., жаночых дапаможных ваенна-паветраных сіл(англ.) бел., зенітных частак і транспартнага персанала.[28] Скіпінг працавала ў Англіі да лістапада 1942 года, калі яна выступіла на канцэрце ў Кембрыджы ў дапамогу Фонду грамадзянскіх медсясцёр для ахвяр авіяналётаў.[29] Скіпінг вярнулася ў Англію ў студзені 1946 года, чытала лекцыю ў Чычэстэрскім балетным клубе ў Заходнім Сусексе(англ.) бел..[30]

Пасля вайны Скіпінг перайшла ад выступленняў да харэаграфіі і рэжысуры.[19] Разам з Ганнай Івановай яна была тэхнічным кансультантам фільма «Маленькая балерына» кампаніі Mary Field Productions.[31] Фільм здымалі на студыі Nettlefold Studios з пачатку снежня 1946 года па канец студзеня 1947 года[32] і выпусцілі The Rank Organization(англ.) бел. у верасні 1947 года.[33] Гэтая 61-хвілінная драма для дзяцей была пра маладую дзяўчыну, якая хоча выйграць месца ў балеце Sadlers Wells(руск.) бел..[34]

Мэры Скіпінг была балетмайстарам Каралеўскага балета (англ.: Sadlers Wells) на працягу трох гадоў з 1948 па 1951. У 1951 годзе была адказнай за «Спячую прыгажуню» для BBC, першую прамую трансляцыю поўнаметражнага класічнага балета па тэлебачанні.[5] Гэта было не першая яе праца з тэлебачаннем. У 1933 годзе яна танцавала ў тэлевізійнай трансляцыі, выкарыстоўваючы працэс Бэрда.[35] Затым здзейсніла двухгадовае турнэ па ЗША, Канадзе і Кубе.[36]

Прызначэнне Мэры Скіпінг мастацкім кіраўніком Каралеўскага шведскага балета Каралеўскай шведскай оперы ў Стакгольме ў 1953 годзе[23] стала паваротным момантам для Каралеўскага шведскага балета.[37] Яна зрабіла Стакгольм сусветным цэнтрам вывучэння танцавальных стыляў ранейшых стагоддзяў.[5] У гэтым ёй дапамаглі яе ўласная калекцыя ранніх твораў па танцам,[23] архівы Каралеўскай бібліятэкі і выпадковае захаванне Дротнінгхольмскага прыдворнага тэатра(руск.) бел. цалкам з рабочым абсталяваннем, дэкарацыямі і касцюмамі, пачынаючы з заснавання балета.[5]

Нікалас заяўляе, што нацыянальны здабытак Шведскага каралеўскага балета складаўся «ў гістарычных балетах, любоўна рэканструяваных у прыдворным тэатры васемнаццатага стагоддзя(руск.) бел. ў Дротнінгхольме». Першым з іх быў «Cupid out of his humour» у 1956 годзе, заснаваны на сцэнарыі 1649 года.[37] Быў пастаўлены Скіпіннг для дзяржаўнага візіту каралевы Лізаветы ІІ у Швецыю ў 1956 годзе.[19]

Праца Скіпінг у Шведскім Каралеўскім балеце зрабіла яе вядучым аўтарытэтам у галіне балета сямнаццатага, васемнаццатага і дзевятнаццатага стагоддзяў.[5] Яна выкарыстоўвала свае веды танцаў канца шаснаццатага стагоддзя, каб паставіць доўгую і дзіўную сцэну для фільма «Anne of the Thousand Days» (1970), у якім Рычард Бёртан сыграў Генрыха VIII. Большая частка яе працы ў Швецыі была знята для шведскага тэлебачання.[5] Вынікі яе даследавання ранняга балета ў Швецыі прывялі да яе манаграфіі «Балет пад трыма каронамі» (англ.: Ballet under the Three Crowns) (Dance Perspectives No 32., 1967), якая пазней была пашырана да дзвюх кніг, выдадзеных у Швецыі.[23] Скіпінг была настолькі ўражаная «Тэарэтыка-практычным трактатам па танцам» (італ.: Trattato teorico-prattico di ballo) Джэнара Магры(англ.) бел. (Неапаль, 1779), што атрымала спонсарскую падтрымку Фонду Галуста Гюльбенкяна(англ.) бел. і Фонда Рэдкліфа, каб перакласці яго на англійскую мову. Яна памерла, не паспеўшы завяршыць працу, якая была скончаная яе памочнікам Ірмгардам Беры і апублікаваная ў 1988 году.[38][23]

У 1960-х гадах праца Скіпінг над раннім танцам легла ў аснову першых двух праграм «Балета для ўсіх», адукацыйнай секцыі Каралеўскага балета Англіі. Гэтая праца дала Скіпінг магчымасць паэксперыментаваць з аднаўленнем арыгінальнай харэаграфіі да «Жызелі», для якой некаторыя часткі арыгінальнай партытуры былі страчаны. Гэта прывяло да пастаноўкі яе версіі «Жызелі» трупай Лонданскага фестывальнага балета ў 1971 годзе. Гэтая версія «Жызелі» атрымала высокую адзнаку як пастаноўка, якая адлюстроўвае рамантычны стыль і найболей блізкая да арыгінала 1841 года. Гэта прынесла ёй міжнароднае прызнанне не толькі публікі, але і сярод знаўцаў танца.[23]

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Mary Skeaping // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Record #14865410z // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  4. LIBRIS — 2004. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. 1 2 3 4 5 6 Brinson, Peter (1998). “Skeaping, Mary”. International encyclopedia of dance: a project of Dance Perspectives Foundation, Inc.. 5. New York: Oxford University Press. pp. 603–604. https://archive.org/details/internationalenc0005unse. Retrieved on 2020-11-27.
  6. 1 2 3 4 National Archives (1939-09-29). 1939 Register: Reference: RG 101/238C: E.D. AKBK. Kew: National Archives.
  7. Tadworth: Old Resident’s Passing”. Surrey Mirror (Friday 24 May 1946): 7. 1946-05-24. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0000335/19460524/126/0007. Retrieved on 2020-11-17.
  8. Index entry (нявызн.). FreeBMD. ONS.
  9. Wills and Probates 1858-1996: Pages for Skeaping and the year of death 1978 (нявызн.). Find a Will Service.
  10. London Metropolitan Archives. “Birth and Baptismal Register for Leytonstone Presbyterian Church: Ref No. LMA/4333/A/003: 3 December 1899: Sally Skeaping”. London, England, Non-conformist Registers, 1694-1931.
  11. Appendicitis: Symptoms and Causes (нявызн.). Mayo Clinic.
  12. Peritonitis: Symptoms and Causes (нявызн.). Mayo Clinic.
  13. “Entry No. 39 for Sally Skeaping on 9 January 1916”. 1916 Deaths in the sub-district of Christ Church and St. Saviour in the Country of London. London: General Registry Office. 1916.
  14. Obituary: Mr John Skeaping, Sculptor in variety of stones and woods”. The Times (Thursday 6 March 1980): 18. 1980-03-06. https://www.thetimes.co.uk/archive/article/1980-03-06/18/15.html. Retrieved on 2020-11-17.
  15. 1 2 3 4 5 Sound Recording: Susan Reiner interview with Mary Skeaping, 1978 (approx. 4 hours and 39 minutes in 9 sides) (нявызн.). Digital Collections, The New York Public Library. New York: The New York Public Library, Astor, Lenox, and Tilden Foundations (1978).
  16. Blackwood, Jonathan (2011). “Skeaping as Student, Teacher and Traveller”. The Sculpture of John Skeaping. London: Lund Humphries. pp. 7.
  17. Ancestry.com (2012). “Name and Descriptions of British passengers embarked at the port of Southampton on board the Nieuw Amsterdam of the Holland America Line departing 9 May 1951 for New York”. UK and Ireland, Outward Passenger Lists, 1890-1960. Provo, Utah: Ancestry.com.
  18. Notices under the Trustee Act 1925, s. 27. 1984-02-21. pp. 2562.
  19. 1 2 3 4 5Obituary: Miss Mary Skeaping, Ballet director and producer”. The Times (Friday 10 February 1984): 16. 1984-02-10. https://www.thetimes.co.uk/archive/article/1984-02-10/16/13.html. Retrieved on 2020-11-17.
  20. Wills and Probates 1858-1996: Pages for Skeaping and the year of death 1984 (нявызн.). Find a Will Service.
  21. 1 2 3Obituaries: Mary Skeaping”. The Stage (Thursday 23 February 1984): 8. 1984-02-23. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0001180/19840223/076/0008. Retrieved on 2020-11-23.
  22. Dancing: More Ballroom Terms Explained”. Liverpool Echo (Wednesday 19 October 1938): 6. 1938-10-19. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0000271/19381019/212/0006. Retrieved on 2020-11-28.
  23. 1 2 3 4 5 6 7 Berry, Irmgard E. (1993). “Skeaping, Mary”. in Bremser, Martha; Nicholas, Larraine; Shrimpton, Leanda. International Dictionary of Ballet. 2: L-Z. Detroit: St. James Press. pp. 1298–1299. https://archive.org/details/internationaldic0000unse_v7x8. Retrieved on 2020-11-27.
  24. Browse, Lilian (1999). Duchess of Cork Street: The autobiography of an art dealer. London: Giles de la Mare. ISBN 9781900357142. https://archive.org/details/duchessofcorkstr00lill. Retrieved on 2020-11-29.
  25. National Archives (1939-09-29). “Incoming Passengers, RMS Windsor Castle, Capetown to Southampton.”. Board of Trade: Commercial and Statistical Department and successors: Inwards Passenger Lists.; Class: BT26; Piece: 1186.
  26. Advertisement of a dance Recital”. Perthshire Advertiser (Saturday 7 June 1941): 3. 1941-06-07. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0000458/19410607/021/0003. Retrieved on 2020-11-26.
  27. Advertisement for Grand Concert of Music and Ballet”. Cornishman (Thursday 19 March 1942): 1. 1942-03-19. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0000331/19420319/075/0001. Retrieved on 2020-11-26.
  28. Men and Affairs: Artist Adventurers”. The Scotsman (Thursday 9 July 1942): 4. 1942-07-09. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0000540/19420709/083/0004. Retrieved on 2020-11-26.
  29. Nursing Service”. Bury Free Press (Saturday 14 November 1942): 10. 1942-11-14. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0000762/19421114/121/0010. Retrieved on 2020-11-26.
  30. The Chichester Ballet Club: Annual Meeting”. Chichester Observer (Saturday 19 January 1946): 1. 1946-01-19. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0001919/19460119/001/0001. Retrieved on 2020-11-27.
  31. Kine Call Board: Technical Credits for Current Productions”. Kinematograph Weekly (Thursday 23 January 1947): 46. 1947-01-23. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0003237/19470123/231/0046. Retrieved on 2020-11-27.
  32. British Production Schedules at a Glance”. Kinematograph Weekly (Thursday 3 April 1947): 46. 1947-04-03. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0003237/19470403/432/0046. Retrieved on 2020-11-29.
  33. Mayor to see children’s film”. Peterborough Standard (Friday 26 September 1947): 8. 1947-09-26. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0003302/19470926/147/0008. Retrieved on 2020-11-29.
  34. The Little Ballerina (1947) (нявызн.). IMDb (10 лістапада 1947).
  35. To-day’s Radio”. Western Daily Press (Monday 30 October 1933): 9. 1933-10-30. https://www.britishnewspaperarchive.co.uk/viewer/bl/0000513/19331030/209/0009. Retrieved on 2020-11-29.
  36. Steeth, Judith A. (1982). History of ballet and modern dance. New York: Galahad Books. pp. 126. https://archive.org/details/historyofballetm0000stee. Retrieved on 2020-11-27.
  37. 1 2 Nicholas, Larraine (1993). “The Royal Swedish Ballet”. in Bremser, Martha; Nicholas, Larraine; Shrimpton, Leanda. International Dictionary of Ballet. 2: L-Z. Detroit: St. James Press. pp. 1221–1222. https://archive.org/details/internationaldic0000unse_v7x8. Retrieved on 2020-11-27.
  38. Magri, Gennaro; Skeaping, Mary; Ivanova, Anna; Berry, Irmgard E. (1988). Berry, Irmgard E.; Fox, Annalisa. eds. Theoretical and practical treatise on dancing. London: Dance Books.
  39. Central Chancery of the Orders of Knighthood (1958-06-03). “To be Ordinary Members of the Civil Division of the said Most Escellent Order”. The London Gazette (41404 Supplement): 3532. https://www.thegazette.co.uk/London/issue/41404/supplement/3532. Retrieved on 2020-11-23.
  40. Sök ordens- och medaljförläningar: Namn Skeaping (нявызн.) (недаступная спасылка). Sveriges Kungahus. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2022. Праверана 19 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Харэографы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Артысты балета Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Харэографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эсэксе
Катэгорыя·Харэографы паводле алфавіта