wd wp Пошук:

Каралеўская опера ў Стакгольме

Каралеўская опера ў Стакгольме — оперны тэатр у сталіцы Швецыі Стакгольме заснаваны ў 1782 годзе.

Будынак тэатра знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма, на ўсходнім боку плошчы Густава Адольфа (шведск.: Gustav Adolfs torg). Цяпер у рэпертуары тэатра оперныя спектаклі і балеты, балетаў каля 40 працэнтаў.

Опера мае ўласны сімфанічны аркестр, які выступае з канцэртамі[1].

Гісторыя

Першая оперная трупа ў Швецыі была створана каралём Густавам III. Першае прадстаўленне (опера ням.: Thetis and Phelée нямецкага кампазітара Іагана Готліба Наўмана(ням.) бел. было дана 18 студзеня 1773 года, аднак оперны тэатр не быў створаны аж да 1782 года.

У 1775 годзе было распачата будаўніцтва будынка для тэатра. Аўтарам праекта будынка быў архітэктар Карл Фрэдэрык Абелькранц(шведск.) бел.. Замоўцам будаўніцтва быў Густаў III, прыхільнік ідэалаў асвечанага абсалютызму і заступнік мастацтваў. Паколькі замоўцам быў сам кароль, то будынак не саступае ў багацці аздаблення інтэр’ераў палацам шведскіх каралёў.

Афармленне інтэр’ераў тэатра было даручана французскаму майстру Луі-Жану Дэпрэ. Уваход у будынак тэатра ўпрыгожаны карынфскім порцікам з чатырма статуямі муз. Чатырохузроўневая зала авальнай формы мае цудоўную акустыку, усе гледачы добра бачаць дзеянне на сцэне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Музыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 6. Хейнце — Яшугин. 1108 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1982 (стб. 302—303)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оперныя тэатры Швецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тэатры, заснаваныя ў 1782 годзе
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры Стакгольма