Мы́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Мыто.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтворанага Белагрудскага сельсавета[1]. Утвораны зноў 26 мая 1965 года. Скасаваны 11 лютага 1972 года, тэрыторыя далучана да Белагрудскага (13 населеных пунктаў: Бабоўцы, Далёкія, Дудары, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Ольжава, Падальхоўка, Палубнікі, Раклёўцы, Цыбары і Янаўляны) і Крупаўскага (6 населеных пунктаў: Банцавічы, Дайнава II, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі і Рапэйкі) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў 1972 годзе ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.