wd wp Пошук:

Банцавічы

Ба́нцавічы[1] (трансліт.: Bancavičy, руск.: Банцевичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Гісторыя

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Банцавічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3], у 1972—1978 гадах — у складзе Крупаўскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Лідскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Дзітвянскі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі