wd wp Пошук:

Палубнікі

Па́лубнікі[1] (трансліт.: Palubniki, руск.: Палубники) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Гісторыя

Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітву[2].

З 1765 года вёска ў Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. належала Рышарду Андрэйкавічу, належала да Лідскага павета.

З 1921 года вёска ў складзе Лідскага павета Польшчы.

З 1939 года — у БССР, з 1940 года ў Лідскім раёне. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Лідскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Тарноўскі сельсавет