wd wp Пошук:

Крупаўскі сельсавет

Кру́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крупава.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Аполінскага і Запольскага сельсаветаў[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Гервянікаўскага сельсавета перададзена вёска Белевічы[2]. 3 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мыцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Банцавічы, Дайнава II, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі і Рапэйкі)[3]. 27 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з Дубровенскага сельсавета перададзены вёскі Колышкі, Малейкаўшчына, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[4]. 24 красавіка 1978 года з часткі сельсавета ўтвораны Дзітвянскі сельсавет, у яго склад перададзены 16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2977 чалавек[6], з іх 67,1 % — палякі, 26,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Крупаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат