wd wp Пошук:

Мыто

Мыто́[1] (трансліт.: Myto, руск.: Мыто) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваверскага сельсавета.

Гісторыя

Другой паловай I тысячагоддзя да н.э. датуюцца размешчаныя непадалёк вёскі гарадзішча і селішча.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае мястэчка Мыто з рускай (уніяцкай) царкой як уласнасць Пацаў[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 — у БССР. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1940—1954 і 1965—1972 гадах цэнтр Мыцкага сельсавета[3]. Пасялля скасавання Мыцкага сельсавета ў 1972 годзе ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсавета.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Мыто
Ваверскі сельсавет
Населеныя пункты Лідскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты паводле алфавіта