wd wp Пошук:

Мыльнік

Мы́льнік[3][4], сапана́рыя[5] (Saponaria) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

Травяністыя аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя расліны з суцэльнакрайнім супратыўна-сядзячым лісцем без прылісткаў. Сцеблы вышынёй ад 10 да 90 см.

Суквецце мяцёлкавае. Кветкі буйныя, белыя, ружовыя або чырвоныя. Пялёсткаў 5, звычайна з доўгімі кіпцікамі.

Плод — шматнасенная каробачка, прадаўгаватая, раскрываецца 4 зубцамі.

Распаўсюджанне

Віды распаўсюджаныя ў Еўразіі[6], ва Украіне амаль паўсюдна.

Віды

Род налічвае ад 30[7][8] да 40[9][10] відаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн, 2000
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 165. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  6. The Plant List: Saponaria
  7. Saponaria. Flora of Pakistan.
  8. Saponaria. Flora of China.
  9. Saponaria. Flora of North America.
  10. Saponaria. The Jepson eFlora 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак