wd wp Пошук:

Мураўнічы

Мураўні́чы[1] (трансліт.: Muraŭničy, руск.: Муравничи) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома прынамсі з канца XIV стагоддзя як «село Моравьиничи» Друцкага княства, у 1378—1394 гадах друцкі князь Васіль Міхайлавіч даў Мураўнічы «з людзьмі і з усімі падаткамі, і з мядовай данінай, і з пожнямі» друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы пра што быў зроблены запіс на падораным ім жа гэтай жа царкве Евангеллі-Апракасе[2]. Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Муроўнічы ў складзе маёнтку Талачын у Аршанскім павеце ВКЛ.[3]

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мура́ўнічы
  2. Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — Том 9, Сшытак 1-2 (16-17), снежань 2002. — Заўв. 45.
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Талачынскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Талачынскага раёна
Мураўнічы