Мураўні́чы[1] (трансліт.: Muraŭničy, руск.: Муравничи) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Вядома прынамсі з канца XIV стагоддзя як «село Моравьиничи» Друцкага княства, у 1378—1394 гадах друцкі князь Васіль Міхайлавіч даў Мураўнічы «з людзьмі і з усімі падаткамі, і з мядовай данінай, і з пожнямі» друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы пра што быў зроблены запіс на падораным ім жа гэтай жа царкве Евангеллі-Апракасе[2]. Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Муроўнічы ў складзе маёнтку Талачын у Аршанскім павеце ВКЛ.[3]