wd wp Пошук:

Мураваны вялікі камень

Мурава́ны вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 500 м на поўначы ад в. Селішча Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Валун цёмна-шэрага гнейсу з жылкамі шаравата-белага кварцу, уключэннямі мускавіту. Даўжыня валуна складае 5,7 м, шырыня 3,2 м, вышыня бачнай часткі 1,7 м, у абводзе 14,7 м, аб’ём 31 м³, маса каля 82 т. Мае выцягнутую прасападобную форму і трэшчынаватую паверхню. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геалогія Астравецкага раёна
Катэгорыя·Селішчы (Астравецкі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Славутасці Астравецкага раёна
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара