wd wp Пошук:

Мундыгак

Мундыгак (пушту: منډیګک) — помнік археалогіі на месцы старажытнага горада бронзавага веку ў паўднёвым Афганістане. Належыць да Гільмендскай археалагнічнай культуры.

Археалогія

План храма, знойдзенага падчас раскопак пласта IV

Мундыгак даследаваўся французскім археолагам Жанам-Мары Казалем (19051977 гг.) паміж 1951 г. і 1958 г. Даследаванне аказалася складаным, паколькі старажытны горад, выяўлены падчас раскопак, займаў у сярэдзіне 3 тысячагоддзя да н. э. каля 21 га. Каб ахапіць найбольшую плошчу, дасдедчыкі арганізоўвалі раскопкі ў 11 розных месцах. У выніку была вызначана наступная стратыграфія:

2 апошнія перыяды існавалі пасля знікнення горада, звычайна разглядаюцца як самастойныя пласты.

Гісторыя

Сталае неалітычнае паселішча на месцы Мундыгака было заснавана каля 7 тысяч гадоў таму. Яго жыхары маглі быць знаёмы з сельскай гаспадаркай, займаліся вырабам керамікі з простымі геаметрычнымі ўзорамі. Аднак у сярэдзіне 4 тысячагоддзя да н. э. яно было знішчана. Перыяды I і II падзелены тоўстым пластом попелу. Новае паселішча ўзнікла ў другой палове 4 тысячагоддзя да н. э. Для яго былі характэрны шматкемерныя пабудовы. Знойдзены рэшткі калодзежу. Аднак кераміка гэтага перыяду выглядае прымітыўна ў параўнанні з керамічнымі вырабамі перыяду I. Пасля 3200 г. да н. э. памеры пабудоў паменьшыліся. Калі раней памерлых хавалі пад падлогай, то ў перыяд III узнік некропаль. Пахаваныя ў ім целы клаліся ў сагнутай пазіцыі.

У перыяд IV у Мундыгаку сфарміравалася гарадское паселішча, якое ў выніку заняло плошчу каля 21 га. Яго цэнтрам стаў умацаваны комплекс з характэрнымі тынкаванымі пілястрамі. Даследчыкі палічылі яго палацам. У 200 м на ўсход ад яго быў узведзены храм на каменным фундаменце. У 350 м на поўдзень ад палаца месцілася яшчэ адна мураваная пабудова з шырокім унутраным дваром і штучнай сажалкай. Жылыя кварталы былі раскапаны толькі часткова. На захад ад палаца выяўлены рэшткі гарадскога мура. Керамічныя вырабы разнастайныя. Акрамя афарбаваных пасудзін былі знойдзены выявы жывёл, у тым ліку змей і зебу. Мяркуецца, што некаторыя з іх трапілі ў Мундыгак з Паўднёвай Азіі.

У другой палове 3 тысячагоддзя да н. э. горад па невядомых прычынах быў пакінуты яго жыхарамі. У перыяды V і VI на яго месцы часова сяліліся качэўнікі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалогія ў Афганістане
Катэгорыя·Азія бронзавага веку
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле