wd wp Пошук:

Музей гісторыі польскіх яўрэяў

У галоўнай залі

Музей гісторыі польскіх яўрэяў Полін (польск.: Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN) — буйны музей у Польшчы, прысвечаны гісторыі яўрэйскай абшчыны гэтай краіны. Музей адкрыў свае дзверы ў 2013 годзе. Размешчаны ў сталіцы Польшчы, Варшаве, на тэрыторыі былога Варшаўскага гета.

Назва

Слова полін на сучасным іўрыце азначае «Польшча», іўр.: פה לין таксама азначае «спі тут», што суадносіцца з легендай аб прыбыцці ў гэтую краіну першых яўэяў[2].

Гісторыя музея

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі на цырымоніі закладкі першага каменя будынка музея, 26 чэрвеня 2007

Першы камень у падмурак музея быў закладзены ў 2007 годзе, адкрыццё адбылося 19 красавіка 2013 года[3][4] ў 70-ю гадавіну паўстання ў Варшаўскім гета(руск.) бел.. Асноўная экспазіцыя стала даступная для наведвальнікаў у кастрычніку 2014 года[5]. Музей мае вялікую інтэрактыўную калекцыю экспанатаў, прысвечаную тысячагадовай гісторыі яўрэяў Польшчы, да Халакосту[6]. Будынак са шкла, бетону і медзі ў стылі постмадэрн быў спраектаваны фінскімі архітэктарамі Райнэрам Махламекі (en:Rainer Mahlamäki) і Ільмары Ландэльма[7].

Ідэя стварэння ў Варшаве вялікага музея, прысвечанага гісторыі яўрэйскай абшчыны, з’явілася ў 1995 годзе ў супольнасці Яўрэйскага гістарычнага інстытута(руск.) бел. ў Польшчы[8]. 17 чэрвеня 2009 года музей запусціў партал «Віртуальны штэтл(руск.) бел.» аб яўрэйскім жыцці ў Польшчы да і пасля Халакоста[9].

Асноўная экспазіцыя

Асноўная экспазіцыя займае плошчу 4.000 м². Яна складаецца з васьмі галерэй, прысвечаных тысячагадовай гісторыі яўрэйскай абшчыны Польшчы — адной з найбуйнейшых у свеце — якая была практычна цалкам знішчана падчас Халакоста. У экспазіцыі прадстаўлены інтэрактыўныя экспанаты, пано, малюнкі і агучаныя гісторыі, вырабленыя больш чым 120 куратарамі. Асобнымі экспанатамі з’яўляюцца рэканструкцыя даху і столі Гваздецкай сінагогі 17 стагоддзя[10]. У музеі маюцца наступныя галерэі:

Рэканструкцыя даху Гвадзецкай сінагогі
Рэканструяваныя звод і Біма(руск.) бел. Гваздецкай сінагогі ў музеі Палін
Галерэя «На яўрэйскай вуліцы»
Мязуза(руск.) бел.

Экспазіцыя была створана прафесійнай камандай спецыялістаў з Польшчы, ЗША і Ізраіля, а таксама музейным калектывам пад кіраўніцтвам дырэктара — прафесара Барбары Кіршэнблат-Гімблет (en:Barbara Kirshenblatt-Gimblett).

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.polin.pl/pl/aktualnosci/2014/01/22/oficjalna-data-otwarcia-wystawy-glownej-muzeum
  2. A 1000-Year History of Polish Jews(нявызн.). POLIN Museum of the History of Polish Jews. Праверана 20 ліпеня 2013.
  3. Kolejna budowa spóźniona. Czy jakaś powstanie na czas?(нявызн.), Gazeta Wyborcza (April 2012).
  4. Little Left of Warsaw Ghetto 70 Years After Uprising(нявызн.), Yahoo!7 (April 17, 2013).(недаступная спасылка)
  5. «About the Museum», POLIN Museum of the History of Polish Jews, accessed December 18, 2014
  6. The Associated Press (June 24, 2007), Poland’s new Jewish museum to mark community’s thousand-year history.(недаступная спасылка)
  7. Polish, Jewish leaders break ground on landmark Jewish museum Архівавана 10 верасня 2007. The Associated Press, June 26, 2007
  8. A.J. Goldmann, «Polish Museum Set To Open Spectacular Window on Jewish Past» The Jewish Daily Forward, April 01, 2013.
  9. «The Virtual Shtetl»
  10. «Core Exhibition» Архівавана 10 снежня 2014., POLIN Museum of the History of Polish Jews, accessed December 18, 2014

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Музеі Варшавы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Яўрэйскія музеі
Катэгорыя·2013 год у Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных