wd wp Пошук:

Млечнік звычайны

Дупля́нка, млечнік звычайны, глады́ш (Lactarius trivialis) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік сямейства Сыраежкавыя. Ядомы.

Lactarius trivialis

Шапка грыба дыяметрам 5—15 см, гладкая, бліскучая, пры вільготным надвор’і становіцца слізкай. У маладых грыбоў шапка пукатая, потым пляската-ўвагнутая, з апушаным краем. Колер верхняга краю шапкі зменлівы, брудна-шараватая з вохрыста-ружаватым або фіялетавым адценнем. Мякаць ломкая, амаль белая, з фіялетава-шэрым адценнем пад скуркай, потым бураватая. Млечны сок едкі, белы, на паветры злёгку зелянее. Пах амаль адсутнічае.

Пласцінкі прырослыя або слабазыходныя, жаўтаватыя. З узростам становяцца ружавата-крэмавымі і на іх з’яўляюцца жаўтаватыя плямы. Споры амаль шарападобныя, светла-жоўтага колеру.

Ножка глыба цыліндрычная, таўшчынёй 1—3 см і даўжынёй 6—7 см, гладкая, з пустатой усярэдзіне. Ножка крыху святлей за шапку.

Млечнік звычайны пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Расце адзіночна і групамі ў вільготных хвойных лясах, на ўскрайках балот сярод імху.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Млечнік