wd wp Пошук:

Мечыслаў Арловіч

Мечыслаў Арловіч (17 снежня 1881, Комарна, Аўстра-Венгрыя - 4 лістапада 1959, Варшава, Польшча) — польскі навуковец, географ, этнограф, краязнавец, турызмолаг і папулярызатар падарожжаў і турызму.

Біяграфія

У сувязі з працай бацькі, які быў натарыусам, сям’я Арловічаў часта мяняла месца жыхарства, пераязджаючы па чарзе ў Дэмбіцу, Ярослаў, Самбар і Рыманаў. Большую частку свайго дзяцінства Мечыслаў Арловіч правёў у мястэчку Прухнік каля Яраслава ў свайго дзеда Яна Красіцкага. Вучыўся Мечыслаў ў гімназіях у Яраславе, Самбары і ў езуіцкім калегіўме ў Хыраве. Падчас знаходжання сям’і Арловічаў у Рыманаве (1895-1904) малады Мечыслаў штогод прыязджаў туды на адпачынак. На гэты перыяд прыпалі яго першыя знаёмствы з картамі (аўстрыйскія ваенныя карты ў маштабе 1:75 000) і даведнікамі (“Даведнік па аўстрыйскіх дзяржаўных чыгунках”), з якімі ён планаваў першыя самастойныя паходы ў горы і далёкія паездкі ў іншыя гарады і краіны. Малады Арловіч выяўляў асаблівую цікавасць да геаграфіі, гісторыі, архітэктуры і этнаграфіі краю, у якіх ён знаходзіўся.

Скончыў Львоўскі ўніверсітэт, у 1906 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па правазнаўству. Ён быў адным з заснавальнікаў Акадэмічнага турыстычнага клуба ў Львове (1906) і арганізаваў першы Алімпійскі камітэт у Польшчы. Ён быў аўтарам больш за 100 турыстычных даведнікаў па Польшчы, Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі. Арловіч таксама актыўна прапагандаваў турызм ва ўсходніх ваяводствах Другой Польскай Рэспублікі.

Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе працаваў чыноўнікам розных міністэрстваў: з чэрвеня 1919 па 1932 год займаў пасаду начальніка аддзела па пытаннях турызму Агульнага дэпартамента Міністэрства грамадскіх работ (з 1925 года - Дарожнага дэпартамента), а з 1932 па 1939 год у рангу дарадцы быў кіраўніком сектара ў аддзеле турызму Міністэрства камунікацый і займаў гэтую пасаду таксама пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1945 па 1952 год. З 1952 года і да смерці працаваў у Камітэце па турыстычных справах Прэзідыума Урада Польскай Народнай Рэспублікі, быў членам Камісіі па краязнаўству і турызму пры Міністэрстве адукацыі ПНР. Пахаваны на алее заслужаных на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве. У ягоны гонар названыя вуліца ў польскай сталіцы, шматлікія турыстычныя маршруты, дом турыста і турыстычны клуб. У 1970 годзе ў Варшаве выйшла ягоная аўтабіяграфія “Мае турыстычныя ўспаміны”.

Асобныя публікацыі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Географы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Этнографы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках