wd wp Пошук:

Мечатлінскі раён

Мечатлі́нскі раён (руск.: Мечетлинский район; башк.: Мәсетле районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Бальшаўсцьікінскае.

Геаграфія

Мечатлінскі раён мяжуе з Белакатайскім, Кігінскім і Дуванскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 1556,67 км².

Гісторыя

Мечатлінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22983 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (59,8 %), далей ідуць татары (23,6 %) і рускія (15,4 %).

Зноскі

  1. http://xn--80ab4e.xn----7sbacsfsccnbdnzsqis3h5a6ivbm.xn--p1ai/index.php/component/content/article/8-statya/9050-m-setle-rajony
  2. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных