Белаката́йскі раён (руск.: Белокатайский район; башк.: Балаҡатай районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Новабелакатай.
Белакатайскі раён мяжуе з Кігінскім і Мечатлінскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцямі. Плошча раёна складае 3037 км².
Белакатайскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 18389 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (49,6 %), далей ідуць башкіры (43,6 %) і татары (5,4 %).