wd wp Пошук:

Месут Озіль

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Месут Озіль (ням.: Mesut Özil; нар. 15 кастрычніка 1988, Гельзенкірхен, Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца турэцкага клуба «Істанбул Башакшэхір». Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера

«Шальке 04»

Месут пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Шальке 04», падпісаўшы свой ​​першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» і «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[4].

«Вердэр»

31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клубам «Вердэр».

«Рэал Мадрыд»

17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Озіля ў іспанскі клуб «Рэал Мадрыд»[5]. 29 жніўня 2010 года Озіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Серхіа Каналеса, матч скончыўся з лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Месут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся з лікам 6:1.

«Арсенал»

2 верасня 2013 года Озіль пагадзіўся далучыцца да англійскага клуба «Арсенал»[6]. Сума трансферу і тэрмін дзеяння кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, пераход абыйшоўся лонданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разлічаны на пяць гадоў[7]. Такім чынам, гэты транфер з’яўляецца самым дарагім трансферам нямецкага футбаліста за гісторыю[8].

У сезоне 2020/21 не быў уключаны ў заяўку «Арсенала».

«Фенербахчэ»

У студзені 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Фенербахчэ»[9]. У пачатку сезона 2021/22 стаў капітанам каманды. У сакавіку 2022 года праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды, і ў ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10].

«Істанбул Башакшэхір»

Хутка пасля сыходу з «Фенербахчэ» стаў іграком клуба «Істанбул Башакшэхір».

Міжнародная кар’ера

5 лютага 2009 года Месут атрымаў свой ​​першы выклік у нацыянальную зборную Германіі. На чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Германіі ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[11]. На чэмпіянаце свету ў ПАР быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званне лепшага іграка чэмпіянату свету. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Месут забіў 8 галоў і разам з каманд адправіўся на фінальны турнір у Бразілію, дзе стаў чэмпіёнам свету.

Завяршыў кар’еру ў зборнай Германіі пасля чэмпіёнату свету 2018 года.

Дасягненні

«Вердэр»:

«Рэал» Мадрыд:

«Арсенал»:

Германія:

Зноскі

  1. Mesut Özil // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MESUT OZIL // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1025281462 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Ein 17-Jähriger soll Lincoln ersetzen. kicker.de
  5. Mesut Özil, nuevo jugador del Real Madrid Архівавана 30 лістапада 2011.. Realmadrid.es
  6. German international Ozil joins Arsenal. Arsenal F.C.
  7. Mesut Ozil: Arsenal sign Real Madrid midfielder for £42.4m. BBC.
  8. Arsenal smash club record to sign Mesut Ozil. The Guardian
  9. Месут Озил официально стал игроком “Фенербахче”. football.by
  10. Футбол. “Фенербахче” разорвал контракт с Месутом Озилом. pressball.by
  11. Löw verzichtet auf Podolski — Özil und Beck als Neulinge Архівавана 26 лютага 2009.. transfermarkt.de

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гельзенкірхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе