wd wp Пошук:

Межужол

Межужо́л — бяссцёкавае возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Трасцяніца.

Плошча паверхні 2,86 км². Даўжыня возера 3,88 км, найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 9,15 км. Найбольшая глыбіня 3 м. Аб’ём вады 1,82 млн. м³. Плошча вадазбору 53,4 км².

Возера знаходзіцца сярод вярховага балота, парослага лесам і хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя. Дно сапрапелістае. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай 0,04 км². Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (да 70 мг/л) і высокай колернасцю. Зарастае слаба.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-45. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Ліст карты N-35-43. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта