wd wp Пошук:

Маіко

Нацыянальны парк Маіко́ (фр.: Parc national de la Maiko) — нацыянальны парк на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Створаны ў 1970 г. для захавання прыроды Ітуры. У нашы дні займае плошчу 10885 км².

Гісторыя

У 1949 г. бельгійская каланіяльная адміністрацыя стварыла на месцы Маіко паляўнічы заказнік, як мяркуецца, для захавання мясцовых лясоў ад здабытчыкаў каштоўных каменняў, што цікавіліся гэтым раёнам. 20 лістапада 1970 г. Мабуту Сесе Секо падпісаў указ пра стварэнне нацыянальнага парка. Аднак захаванню дзікай прыроды перашкаджала палітычная нестабільнасць. У розныя гады часткі парка кантраляваліся ўзброенымі паўстанцамі, якія не заміналі паляванню і здабычы мінералаў. У нашы дні паступова развіваецца турызм.

Прырода

Большая частка нацыянальнага парка Маіко пакрыта даджавым трапічным лесам. Тут сустракаюцца такія жывёлы, як леапард, гарыла, лясны афрыканскі слон, акапі, шмат розных птушак.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга