wd wp Пошук:

Лясны афрыканскі слон

Лясны афрыканскі слон (Loxodonta cyclotis) — млекакормячае роду афрыканскіх сланоў атрада хобатных. Першапачаткова адносілі да падвіда афрыканскага слана, але быў выдзелены ў асобны від. Статус як асобнага віду доўгі час ставіўся пад сумнеў, але быў адназначна даказаны пры дапамозе аналізаў ДНК. Тым не менш, абодва віды могуць спарывацца і даваць гібрыд.

Мяркуюць, два віды роду Loxodonta разышліся не менш за 2,5 млн гадоў таму. У спісах Міжнароднай Чырвонай кнігі абодва віды афрыканскіх сланоў фігуруюць пад агульнай назвай Loxodonta africana. Выдзяленне трэцяга віду, ўсходне-афрыканскага слана, знаходзіцца пад пытаннем.

Вышыня ляснога слана ў карку ў сярэднім складае 2,40 м.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Хобатныя
Катэгорыя·Уразлівыя віды