wd wp Пошук:

Акапі

Ака́пі (Okapia johnstoni) — парнакапытнае млекакормячае сямейства Жырафавыя (Giraffidae).

Даўжыня цела каля 2 м, вышыня ў карку да 1,2 (1,5—1,65[1]) м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невялікія рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца.

Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах басейна ракі Конга. Рэдкая жывёліна.

Корміцца лісцем, парасткамі і пладамі раслін. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў.

Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца.

Зноскі

  1. Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 275. — 671 с. с илл.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жырафавыя