wd wp Пошук:

Мацьё Дэбюшы

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мацьё Дэбюшы (фр.: Mathieu Debuchy; нар. 28 ліпеня 1985, Фрэтэн, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца клуба «Валансьен». Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2015).

Клубная кар’ера

«Ліль»

Мацьё з ранняга дзяцінства навучаўся ў юнацкай сістэме «Ліля», дзе правёў амаль 10 гадоў. Пасля чаго быў запрошаны ў асноўную каманду пасля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Францыі сезона 2003/04. Ён атрымаў нумар 33. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 31 студзеня 2004 года ў матчы супраць клуба «Мец», у рамках чэмпіянату Францыі[2].

«Ньюкасл Юнайтэд»

4 студзеня 2013 года Дэбюшы перайшоў у англійскі клуб «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы пяці з паловай гадовую дамову да лета 2018 года, за неназваную суму, але як паведамляецца за французскага абаронца англічане выплацілі 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3][4]. Мацьё дэбютаваў у складзе новага клуба 12 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці»[5]. Свой першы гол за новы клуб забіў у гасцявым матчы супраць «Сандэрленда» 27 кастрычніка 2013 года, зраўняўшы лік пасля першага тайма, аднак клуб усё ж такі трываў паражэнне з лікам 2:1.

«Арсенал»

17 ліпеня 2014 года Дэбюшы падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Арсеналам». Як мяркуецца, гэты трансфер каштаваў «кананірам» каля 12 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. У новым клубе Мацьё атрымаў кашулю з нумарам 2.

У складзе «Арсенала» Мацьё не здолеў замацавацца, саступіўшы месца асноўнага правага абаронцы Эктару Бельерыну. 1 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Дэбюшы ў «Бардо» на правах арэнды да канца сезона[7]. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Арсенал».

«Сент-Эцьен»

У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з лонданцамі, стаў іграком «Сент-Эцьена»[8]. Пазней стаў капітанам французскай каманды. Пакінуў «Сент-Эцьен» па заканчэнні сезона 2020/21.

У жніўні 2021 года далулчыўся да клуба «Валансьен» з Лігі 2.

Міжнародная кар’ера

5 жніўня 2010 года Мацьё быў выкліканы ў асноўную зборную Ларанам Бланам, для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі 11 жніўня 2010 года[9].

2 кастрычніка 2011 года атрымаў чарговы выклік у зборную, паколькі правы абаронца французаў Бакары Санья напярэдадні матча атрымаў траўму. 7 кастрычніка Мацьё згуляў свой ​​першы матч за Францыю ў гульні супраць зборнай Албаніі на «Стад дэ Франс», у якім французы перамаглі з лікам 3:0[10].

Дасягненні

Францыя Ліль

Англія Арсенал:

Зноскі

  1. Mathieu Debuchy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mathieu Debuchy. L’Équipe.
  3. Mathieu Debuchy: Newcastle sign France international. BBC Sport
  4. Newcastle complete Debuchy signing. Newcastle United F.C.
  5. Norwich v Newcastle: Debuchy Starts. Newcastle United F.C.
  6. Arsenal complete transfer of Mathieu Debuchy from Newcastle United for £12 million. The Telegraph.
  7. «Арсенал» отдал Дебюши в аренду «Бордо». by.tribuna.com.
  8. Дебюши перешел в «Сент-Этьен». by.tribuna.com.
  9. Блан назвал состав сборной Франции на игру с Норвегией Архівавана 14 верасня 2016.. championat.com
  10. Сборная Франции разобралась с албанцами. euro-football.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Валансьен
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Ігракі ФК Бардо
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліль
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных