.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санья. Бакары Санья (фр.: Bacary Sagna; нар. 14 лютага 1983, Санс, Бургундыя, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.
Бакары Санья згуляў за «Асер» 87 матчаў у чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які выйграў Кубак Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЕФА ў кожным з трох сезонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.
12 ліпеня 2007 года Бакары Санья перайшоў з «Асера» у лонданскі «Арсенал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які цяпер гуляе за лонданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць турэцкага клуба «Генчлербірлігі», якую «Арсенал» упэўнена выйграў 3:0. У Прэм’ер-лізе Санья зайграў з 1-га тура ў матчы супраць «Фулхэма» («Арсенал» перамог 2:1). Санья ў большасці выпадкаў гуляў правага абаронцу, хоць ён таксама мог згуляць і ў цэнтры, і на левым флангу, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклубніка Эмануэля Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.
3 лютага 2008 года Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эмануэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», калі «Арсенал» выйграў 3:1.
23 сакавіка 2008 года Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасля падачы вуглавога ён відушча прабіў галавой у браму лонданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол не выратаваў «Арсенал» ад паражэння з лікам 1:2.
12 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Санья ў «Манчэстэр Сіці». У маі 2017 года манчэстэрскі клуб абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт ў абаронцам, які заканчваўся ўлетку[4].
У першай палове сезона 2017/18 заставаўся без каманды, а ў лютым 2018 года стаў іграком італьянскага клуба «Беневента»[5]. Па выніках сезона 2017/18 «Беневента» страціў месца ў Серыі A, і Санья пакінуў каманду.
У жніўні 2018 года перайшоў у клуб амерыканскай МЛС «Манрэаль Імпэкт»[6]. У студзені 2020 года абвясціў аб сваім зыходзе з каманды.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)