wd wp Пошук:

Масальшчына

Маса́льшчына[1] (трансліт.: Masaĺščyna, руск.: Масальщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Агульны выгляд Масальшчыны.
Малюнак Напалеона Орды 1877 года

Геаграфічнае становішча

Вёска Масальшчына размешчана за 22 км ад Магілёва. Бліжэйшыя населеныя пункты: Журавец-1, Журавец-2, Атнянка.

Гісторыя

Землі сённяшняй Масальшчыны ўваходзілі ў склад Аршанскага і Магілёўскага паветаў Рэчы Паспалітай, а пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай (1772) перайшлі Расійскай Імперыі. Упершыню вёска Масальшчына згадваецца пад 1785 годам[2]. У 1-й палове XIX cт. паселішча належала Луізе Войніч-Сянажэцкай і было яе пасагам у шлюбе з Уладзімірам Цеханавецкім (пам. 1900 у Масальшчыне), маршалкам шляхты Магілёўскай губерні. Пасля смерці Уладзіміра яго маёнткі былі падзелены паміж яго дзецьмі. Хто атрымаў у спадчыну Масальшчыну невядома[3].

Сядзіба

Звесткі пра сядзібу Цеханавецкіх цяпер дае толькі малюнак Напалеона Орды ад 1877 года, аднак нават не вядома, намаляваны з параднага і дваровага фасаду.

Сядзіба, верагодна, была знішчаная падчас 1-й сусветнай вайны або неўзабаве па Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Маёнтак у Масальшчыне (і іншыя рэчы Цеханавецкага) апісаны ў 1-м томе «Гісторыі рэзідэнцый на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай» Рамана Афтаназы[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Масальшчына на сайце Radzima.org (нявызн.).
  3. 1 2 Раман Афтаназы (1991). Гісторыя рэзідэнцый на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай. 1: ваяводства мінскія, мсціслаўскія, полацкія, віцебскія. Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх. pp. 192–193. ISBN 8304037130.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Магілёўскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вендаражскі сельсавет
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы