wd wp Пошук:

Марыя Васілеўна Акцябрская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акцябрская. Марыя Васілеўна Акцябрская (нар. 3 жніўня 1902, в. Блыжне, Краснагвардзійскі раён, Крым — 15 сакавіка 1944, Смаленск) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Працавала ў Сімферопалі на кансервавым заводзе, потым тэлефаністкай. Яе муж, палкавы камісар I. Ф. Акцябрскі, загінуў на фронце 9 жніўня 1941 года.

На фронце з кастрычніка 1943 года. Унесла асабістыя зберажэнні на будаўніцтва танка, які назвалі «Баявая сяброўка», разам з экіпажам прымала ўдзел у зборцы танка на заводзе, стала яго механікам-вадзіцеліем. Гвардыі сяржант М. В. Акцябрская вызначылася у баях за вызваленне Віцебшчыны. У час вызвалення вёскі Новае Сяло Сенненскага раёна у танку М. В. Акцябрскай была пашкоджана гусеніца. 3-за моцнага артылерыйскага агню экіпаж трое сутак не меў магчымасці адрамантаваць танк. Увесь гэты, час экіпаж ні пакідаў «Баявую сяброўку» і знаходзіўся ў пастаяннай баявой гатоўнасці. 20 лістапада 1943 года на досвітку чацвёртага дня, калі савецкія войскі аднавілі наступление на Новае Сяло, танкісты змаглі хутка адрамантаваць гусеніцу і адны з першых уварваліся на пазіцыі ворага.

17 студзеня 1944 года ў баі за в. Крынкі Лёзненскага раёна Марыя Васілеўна была цяжка паранена. Памерла ад ран 15 сакавіка 1944 года. Пахавана ў Смаленску ў Кутузаўскім садзе каля сцяны Славы.

Танк «Баявая сяброўка», як і марыла Марыя Акцябрская, дайшоў да Берліна, перад гэтым прымаў удзел у Беларускай аперацыі, вызваленні Польшчы.

Памяць

Імем М. В. Акцябрскай названа вуліца ў Лёзне, у в. Крынкі ёй пастаўлены помнік, недалека ад месца апошняга бою пастаўлены манумент[1].

Зноскі

  1. Яны вызвалялі Лёзненшчыну

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таўрычаскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка