wd wp Пошук:

Марына Васілеўна Золатава

Марына Золатава (нар. 6 лістапада 1977,[1] Мінск, БССР, СССР[2]) — беларуская журналістка і палітычная зняволеная. Галоўны рэдактар УП «Надзейныя праграмы» (TUT.BY).

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ па балгарскай філалогіі, аспірантуру Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Працавала ў дзяржаўным Інстытуце праблем навукі, а таксама ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН[2].

З 2004 года галоўны рэдактар партала TUT.BY, які тады быў навінавым агрэгатарам. Золатава стала першай, хто на партале прафесійна заняўся менавіта навінамі. Вядзе стужку на сайце[2].

У чэрвені 2011 года, калі востра стаяла пытанне аб закрыцці незалежных газет «Наша Ніва» і «Народная Воля», на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выступіла ў абарону гэтых выданняў[2].

Справа БелТА

Асноўны артыкул: Справа БелТА 7 жніўня 2018 года Марына Золатава была затрыманая разам з больш чым дзясяткаў журналістаў, якіх падазравалі ў праглядзе нататак дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА па закрытай платнай падпісцы. Двое сутак яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі[3].

Першапачаткова галоўнага рэдактара TUT.BY падазравалі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) і ч. 2 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы). Але абвінавачванне было прад’яўлена па апошняй. Яна стала адзінай з 15 журналістаў і рэдактараў некалькіх СМІ, якія праходзілі па справе, чыя справа дайшло да суда і ў дачыненні да каго следства не спыніла крымінальны пераслед[3].

Золатаву абвінавацілі паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бяздзейнасць службовай асобы») з-за атрымання доступу да платнай стужцы навін Беларускага тэлеграфнага агенцтва без аплочанай падпіскі. Суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Аляксандр Петраш) 4 сакавіка 2019 года прызнаў Золатаву вінаватай і прысудзіў да штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў (7 650 рублёў). Суддзя таксама пастанавіў спагнаць з Золатавай 6 тысяч рублёў на карысць БелТА за паслугі адвакатаў[3].

У заключным слове Золатава заявіла[3]:

" Гэты працэс адбіўся не столькі на рэпутацыі Tut.by, колькі на рэпутацыі ўсіх яго ўдзельнікаў, уключна з рэпутацыяй дзяржаўных СМІ. А Беларусь зноў з’явілася ў загалоўках замежных медыя як дзяржава, дзе падаўляецца свабода слова. Медыясупольнасць унутры краіны аказалася расколатай, паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ вырасла сцяна. Гэта сведчыць пра тое, што той, хто прыдумаў гэты працэс, не вельмі сабе ўяўляў магчымыя наступствы. "

Палітычны пераслед (з 2021)

У рамках крымінальнай справы разам з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY была арыштавана 18 мая 2021 года паводле абвінавачванняў у саўдзеле ў нясплаце падаткаў[4][5]. 25 мая 2021 года дзевять арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі яе палітычный зняволенай[5]. 14 верасня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Алоіс Райнер, дэпутат Бундэстагу[6].

Ацэнкі

Удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская назвала Золатаву «матуляю „TUT.BY“»[7].

Узнагароды

Сям’я

Замужам, мае дачку Надзею і сына Фёдара[2].

Зноскі

  1. Марина Золотова — Политзаключённые в Беларуси (нявызн.). prisoners.spring96.org.
  2. 1 2 3 4 5 Панковец, Змитер. Пять фактов о главном редакторе TUT.by Марине Золотовой. Она задержана на трое суток(руск.) . Наша Ніва (7 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  3. 1 2 3 4 Галоўнага рэдактара Tut.by аштрафавалі на 7650 рублёў, але не забаранілі займаць пасаду (бел.) . Наша Ніва. Праверана 1 лістапада 2021.
  4. Григорська, Ніна. Справа TUT.BY: головній редакторці видання загрожує до 7 років в’язниці(укр.) . НВ(укр.) бел. (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  5. 1 2 Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
  6. Members of Parliament from Finland, Ireland and Germany adopt political prisoners Yuliya Kashaverava, Pavel Mazko and Maryna Zolatava(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (14 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 24 верасня 2021.
  7. Инанец, Снежана. «Копил на квартиру — вложил в TUT.BY». Вдова Юрия Зиссера — о любви, смерти, «нормализации» и семье(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (5 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 24 снежня 2020.
  8. Человек года по версии «Нашей Нивы» — Марина Золотова(руск.) . Наша Ніва (22 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 24 снежня 2020.
  9. Марина Золотова стала лауреатом премии «Гонар журналістыкі» имени Алеся Липая(руск.) . Naviny.by (9 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2020. Праверана 24 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных