.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Марцін Данілавіч Курч (? — пасля 26 лютага 1602) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Войскі віцебскі з 1578, маршалак гаспадарскі ў 1585—1589, ваявода дорпацкі з 1600 года.
З 1560 года як ротмістр удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582. У 1567 годзе наглядаў за будаўніцтвам замка ва ўрочышчы Сарыца ў Віцебскім ваяводстве. Пад камандаваннем Рамана Сангушкі ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Чашнікамі 21 чэрвеня 1567 і ва ўзяцці Улы ў 1569 годзе. У 1580—1582 гадах ваяваў пад Вялікімі Лукамі і Псковам.
За ваенныя заслугі атрымаў урады старосты адзельскага (1576) і фелінскага (1586).
Валодаў маёнткамі ў Гарадзенскім (Уснар), Лідскім, Новагародскім, Ваўкавыскім паветах.
Сын каралеўскага двараніна Данілы Сямёнавіча Курча.
Жанаты двойчы: першы раз з Апалоніяй Корсак, дачкой полацкага гараднічага Васіля Міхайлавіча Корсака, а другі раз з Соф’яй Сапегай, дачкой Івана Іванавіча Сапегі і сястрой канцлера Льва Сапегі.
Пакінуў дзяцей Яўстаха, Льва, Марыну, Багдану, Ганну, Раіну, Міхала, Яна, Станіслава, Тарэзу і Марыну.