У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кнакфус.
Марцін Кнакфус (польск.: Marcin Knackfus, літ.: Martynas Knakfusas; каля 1740, Вулька(польск.) бел., Мазавецкае ваяводства, Польшча — каля 1821, Літва) — архітэктар ранняга класіцызму, які працаваў у Літве.
Дзейнасць пачаў у Варшаве. Вучыўся ў архітэктараў Эфраіма Шрогера (Schroeger), Сымона Багуміла Цуга (Zug), адчуў ўплыў Д. Мерліна.
Перасяліўшыся ў Вільню, Кнакфус некаторы час працаваў у біскупа Ігнація Масальскага. Стаў капітанам войска ВКЛ. У 1773—1775 выкладаў у Віленскім універсітэце. У 1782—1794 архітэктар Галоўнай віленскай школы. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года.