wd wp Пошук:

Марко Ваўчок

Марко́ Ваўчо́к (сапраўднае імя — Марыя Аляксандраўна Вілінская, па першым мужы — Марковіч, па другім — Лобач-Жучэнка; 10 (22) снежня 1833, с. Екацярынінскае, Ялецкі павет, Арлоўская губерня — 28 ліпеня (10 жніўня) 1907, хутар Долінск, Церская вобласць) — украінская і руская пісьменніца, перакладчыца, траюрадная сястра рускага літаратурнага крытыка Д. І. Пісарава.

Біяграфія

Мемарыяльная дошка на доме па вуліцы Трохсвяціцельскай у Кіеве, дзе ў 1902 годзе пражывала пісьменніца
Марко Ваўчок (паштовая марка Украіны. 2008 год)

Нарадзілася 10 (22) снежня 1833 года ў сяле Екацярынінскае Ялецкага павета Арлоўскай губерні ў збяднелай рускай шляхецкай сям’і.

У 1840 памёр бацька Марыі, і праз два гады яе маці выйшла замуж другі раз. Яе мужам стаў памешчык Дзмітрыеў, які быў вядомы сваім самавольствам і жорсткасцю. Сітуацыя ў Екацярынінскім маёнтку пагаршалася: айчым неміласэрна караў прыгонных, здзекаваўся над жонкай і дзецьмі. Неўзабаве Дзмітрыеў прагуляў у карты маёнтак. Каб усцерагчы дзяцей ад цяжкіх уражанняў, маці адправіла старэйшага сына Валяр’яна ў Арол да сястры. Марыя месяцамі жыла то ў дзядзькі Мікалая Данілава, то ў цёткі Барбары Пісаравай, дзе яе выхоўвала гувернантка. Вучылася музыцы, французскай мове і літаратуры, расла свабодалюбнай, назіральнай: яе душу ўражвала жорсткае абыходжанне памешчыкаў з прыгоннымі.

У 1845—1846 гадах Марыя выхоўвалася ў Харкаўскім прыватным пансіёне. У гэтай установе дзяўчат вучылі паводзіць сябе ў свецкім грамадстве, размаўляць па-французску, танцаваць модныя танцы, іграць на фартэпіяна. Цікаўная дзяўчына ў вольны час шмат працавала над сабой, чытала класічную літаратуру, вывучала мовы, у прыватнасці, самастойна авалодала польскай.

У студзені 1851 года выйшла замуж за Апанаса Марковіча, украінскага фалькларыста і этнографа. Разам з мужам жыла ў 1851—1858 гадах у Чарнігаве, Кіеве і Няміраве, дзе глыбока вывучала побыт, культуру і мову ўкраінскага народу. У 1853 годзе ў сям’і Марковічаў нарадзіўся сын Багдан.

У 1859 годзе Марко Ваўчок з мужам пераехалі ў Пецярбург. У 1859 годзе большасць яе першых апавяданняў на рускай мове было апублікавана ў Маскве ў зборніку «Апавяданні з рускага народнага побыту».

У 1859 годзе Марковічы з’ехалі за мяжу, але неўзабаве з-за распусты Марыі Апанас вярнуўся адтуль адзін. Жонку і сына ён больш не бачыў, хаця некалькі гадоў адпраўляў грошы для сям’і за мяжу, спадзеючыся на вяртанне жонкі, але ні яе, ні сына так і не дачакаўся. Апошнія гады жыцця Апанас Марковіч правёў у цяжкіх, маральна надламаных абставінах і памёр у адзіноце ў 1867 годзе ў Чарнігаве ў земскай бальніцы.

У 1859—1867 гадах жыла за мяжой: Францыя, Германія, Швейцарыя, Італія. У Францыі яна пісала апавяданні і казкі на французскай мове, публікуючы іх у парыжскім часопісе «Magazin d’éducation et de récréation» («Часопіс для адукацыі і адпачынку»).

Вярнуўшыся ў 1867 году ў Пецярбург, Марко Ваўчок зрабіла плённы ўнесак у рускую літаратуру. Ваўчок напісала на рускай мове апавяданні «Жылі-былі тры сёстры», «Чырвоны кароль», «Цюль баба» і інш. Ваўчок зблізіўлася з выдаўцамі часопіса «Отечественные записки» М. Някрасавым, М. Салтыковым-Шчадрыным. У часопісе вялася рубрыка замежнай літаратуры, публікаваліся арыгінальныя рускамоўныя творы і пераклады еўрапейскай класікі з французскай, англійскай, нямецкай і польскай моў.

У 1871—1872 гадах была рэдактарам пецярбургскага часопіса «Переводы лучших иностранных писателей». Прыцягнула да працы ў часопісы шмат перакладчыц з правінцыі. Пасля шырокага розгаласу плагіяту М. Ваўчок, калі яна прыпісвала сабе пераклады на рускую іншых людзей, і распаду часопісу «Переводы лучших зарубежных писателей», пісьменніца ў 1872 годзе пакінула Пецярбург і пасялілася ў маёнтку сваіх знаёмых у Цвярской губерні.

У 1878 годзе ў другі раз выйшла замуж за значна маладзейшага за яе Міхаіла Лобач-Жучэнку і наступныя 29 гадоў жыла ў месцах службы мужа ў розных частках Расійскай імперыі. Пазней сям’я пераехала ў маёнтак сваіх знаёмых у хутары Долінск пад Нальчыкам і жыла там да смерці пісьменніцы.

Памерла 28 ліпеня (10 жніўня) 1907 года на хутары Долінск Церскай вобласці (зараз — раён горада Нальчыка, Кабардзіна-Балкарыя). Там яна і была пахаваная пад яе ўлюбёнай грушай, як яна завяшчала мужу.

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. Масанов И. Ф. Вовчок, Марко // Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1956. — Т. 1. — С. 245. — 442 с.
  2. Канонин, Я. // Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1957. — Т. 2. — С. 52. — 387 с.
  3. 1 2 WeChangEd
  4. 1 2 http://izbornyk.org.ua/ulencycl/ule25.htm
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Дзагалов А. Будинок-музей Марка Вовчка за матеріалами ЦДА КБР у м. Нальчику // Kraêznavstvo — 2010. — вып. 3. — С. 36–42. — ISSN 2222-5250

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта