wd wp Пошук:

Марат Наілевіч Ізмайлаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ізмайлаў. Мара́т Наі́левіч Ізма́йлаў (татар.: Марат Наил улы Измаилев[4]; 21 верасня 1982, Масква[5]) — былы расійскі футбаліст, паўабаронца. Іігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2001—2012). Вядомы дзякуючы вступам за маскоўскі «Лакаматыў» і лісабонскі «Спортынг». Мае татарскае паходжанне.

Кар’ера

«Лакаматыў»

Увесну 2000 года стаў іграком маскоўскага «Лакаматыва» і дэбютаваў у аснове ў кастрычніку таго ж года, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць ЦСКА. У чэрвені 2001 года разам з клубам атрымаў перамогу ў Кубку Расіі, адзначыўшыся галявой перадачай у фінальным матчы, дзе «Лакаматыў» перагуляў махачкалінскі «Анжы» ў серыі пенальці. У 2002 і 2004 гадах станавіўся чэмпіёнам Расіі, а ў наступныя сезоны чаргаваў выдатную гульню і цяжкія траўмы.

«Спортынг»

У 2007 годзе пераехаў у лісабонскі «Спортынг» на правах арэнды. У Партугаліі паказваў больш упэўненую і якасную гульню, у выніку па заканчэнні сезона партугальскі клуб выкупіў ягоны трансфер. У ліпені 2010 года атрымаў траўму на летнім зборы «Спортынга» ў Францыі, з-за якой быў вымушаны пакінуць збор[6].

У партугальскім клубе Марат правёў шмат добрых сезонаў, стаўшы ўлюбёнцам балельшчыкаў клуба.

«Порту»

8 студзеня 2013 года Ізмайлаў афіцыйна стаў іграком «Порту», падпісаўшы кантракт на 2,5 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[7]. Дэбютаваў за новы клуб 13 студзеня ў матчы супраць «Бенфікі», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне сустрэчы пры ліку 2:2[8].

У 2014 годзе 31-гадовы хаўбэк перайшоў у азербайджанскую каманду «Габала» на правах арэнды, якую ўзначальваў Юрый Сёмін, пад кіраўніцтвам якога Ізмайлаў гуляў у «Лакаматыве» і зборнай Расіі. У ліпені 2014 года расійскі футбольны клуб «Краснадар» абвесціў аб пераходзе Ізмайлава ў свой склад на ўмовах гадавой арэнды з правам падаўжэння пагаднення[9]. 14 жніўня ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расіі супраць маскоўскага «Спартака» забіў першы мяч за «Краснадар».

Апошнія гады

Прапусціўшы сезон 2015/16, у ліпені 2016 года падпісаў кантракт з «Краснадарам». У сакавіку 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.

У чэрвені 2017 года далучыўся да маскоўскага «Арарата» з Першыства ПФЛ, правёў за яго чатыры матчы і забіў два галы, пасля чаго ў верасні 2017 года разарваў кантракт і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Свае першыя выклікі ў склад нацыянальнай каманды Марат атрымаў ў 2001 годзе. За нацыянальную зборную Расіі гуляў на чэмпіянаце свету 2002 года і чэмпіянаце Еўропы 2004 года, пасля чаго доўгі час не запрашаўся ў зборную. 25 мая 2012 года пасля 6-гадовага перапынку Марат з’явіўся на полі ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, у рамках падрыхтоўкі Расіі да чэмпіянату Еўропы 2012 года[10]. На Еўра-2012 Марат выйшаў у матчы супраць зборнай Польшчы, замяніўшы на 79-й хвіліне Алана Дзагоева, таксама Ізмайлаў гуляў у матчы супраць зборнай Грэцыі.

Дасягненні

Лакаматыў:

Спортынг:

Порту:

Зноскі

  1. Marat Izmailov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MARAT IZMAILOV // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Marat Izmailov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Как на самом деле зовут некоторых российских футболистов(руск.) , Sports.ru (10 лютага 2015). Праверана 14 мая 2017.
  5. Марат Измайлов, полузащитник — Sports.ru(нявызн.). Sports.ru. Праверана 14 мая 2017.
  6. После операции Измайлов пропустит не менее трех месяцев. «Спорт-Экспресс»
  7. «Порту» официально объявил о переходе Измайлова. championat.com(руск.)
  8. Марат Измайлов дебютировал в составе «Порту». championat.com(руск.)
  9. Игроком «Краснодара» стал Марат Измайлов Архівавана 25 ліпеня 2014.. ФК Краснадар(руск.)
  10. Малафеев и Измайлов сыграют с Уругваем в стартовом составе сборной России. championat.com(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Габала
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Краснадар
Катэгорыя·Ігракі ФК Казанка Масква
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Ганаровыя чыгуначнікі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Арарат Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных