wd wp Пошук:

Марак Бэлька

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марак Бэлька (польск.: Marek Marian Belka; нар. 9 студзеня 1952 года ў Лодзі) — польскі эканаміст, навуковец, палітык і дзяржаўны дзеяч. Двойчы віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў (у 1997 і 2001-2002 гадах), з мая 2004 года па кастрычнік 2005 года — прэм’ер-міністр Польшчы.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Лодзінскім універсітэце, які скончыў у 1972 годзе, пазней працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце, Чыкагскім універсітэце і Лонданскай школе эканомікі. У часы Польскай Народнай Рэспублікі дзеяч Аб’яднання польскіх студэнтаў, Саюза сацыялістычнай польскай моладзі і сакратар Камітэту ВНУ ў Лодзінскім універсітэце, дзе працаваў выкладчыкам.

Кансультант міністэрства фінансаў Польшчы ў 1990-1996 гадах. Міністр фінансаў Польшчы ў 1997 годзе ва ўрадзе Уладзімежа Цімашэвіча. Памочнік прэм’ер-міністра Албаніі ў 19972001 гадах. Ізноў міністр фінансаў Польшчы ў 20012002 ва ўрадзе Лешака Мілера. Дарадца-кансультант ва ўсходнееўрапейскім аддзяленні банку “JP Morgan” у 2002-2003. Адказны супрацоўнік часовай адміністрацыі Ірака ў 2003-2004 гадах.

Прэм’ер-міністр Польшчы ў 2004-2005 гадах. Кандыдатура Марэка Белькі сустрэла жорсткае супраціўленне ў Сейме з-за выразнай праеўрапейскай пазіцыі палітыка, і калі прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі ў першы раз даручыў яму фармаванне ўрада, парламент толькі з трэцяй спробы зацвердзіў яго на гэтай пасадзе. У 2005 годзе ўступіў у ліберальную Дэмакратычную партыю, але не быў абраны ў парламент.

Выканаўчы сакратар Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН у 2006-2008 гадах. У 2007 годзе кандыдатура Марэка Белькі была прапанавана польскім урадам на пасаду выканаўчага сакратара МВФ, але не сустрэла належнай падтрымкі. Дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ з 2008 года.

У 2010-2016 гадах — прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы.

У 2019 годзе быў абраны дэпутатам у Еўрапейскі парламент.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142318280 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Marek Belka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 8 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзі
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта