wd wp Пошук:

Манганіт

Манганіт — мінерал з падкласа гідраксідаў, оксігідраксід марганцу MnO(OH). Утрымлівае 89,16[1] % марганцу, дамешкі жалеза, барыю, свінцу, алюмінію, медзі, кальцыю[2].

Манганіт з радовішча ў гарах Гарц (Германія)

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі непразрыстыя, слупкаватыя, прызматычныя і псеўдарамбічныя. Часта ўтварае друзы. Колер цёмна-шэры да чорнага з бураватым адценнем. Шчыльнасць 4,3 г/см³. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Паходжанне асадкавае, зрэдку — гідратэрмальнае.

Радовішчы манганіту на тэрыторыі Грузіі, Казахстана, Украіны, Германіі і інш.[2]

Выкарыстанне

Манганіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на марганец, у вытворчасці ферамарганцу.

Зноскі

  1. Manganite Mineral Data // Mineralogy Database Webmineral.com(англ.)
  2. 1 2 Манганит // КаталогМинералов. Ru(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вокіслы і гідравокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гідравокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы марганцу