Манганіт — мінерал з падкласа гідраксідаў, оксігідраксід марганцу MnO(OH). Утрымлівае 89,16[1] % марганцу, дамешкі жалеза, барыю, свінцу, алюмінію, медзі, кальцыю[2].
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі непразрыстыя, слупкаватыя, прызматычныя і псеўдарамбічныя. Часта ўтварае друзы. Колер цёмна-шэры да чорнага з бураватым адценнем. Шчыльнасць 4,3 г/см³. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Паходжанне асадкавае, зрэдку — гідратэрмальнае.
Радовішчы манганіту на тэрыторыі Грузіі, Казахстана, Украіны, Германіі і інш.[2]
Манганіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на марганец, у вытворчасці ферамарганцу.
Manganite Mineral Data // Mineralogy Database Webmineral.com(англ.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манганіт