wd wp Пошук:

Мальва

Ма́льва[4][5] (Malva) — род кветкавых раслін з сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі белага, ружовага або пурпуровага колеру, у пазухах лісця. Плод — зборная сямянка.

Распаўсюджанне

Каля 30 відаў гэтага роду, якія растуць ва ўмераным клімаце Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі, характарызуюцца перш за ўсё тым, што падчашы ў іх трохлістыя, чаша пяціпадзеленая, пялёсткаў пяць. На тэрыторыі Беларусі 8 дзікарослых відаў. Расце ў лясах, а таксама паўсюдна на пустазельных месцах, на схілах, у агародах, каля платоў, дарог, жылля, як пустазелле.

Гаспадарчае значэнне

Кармавыя, лекавыя, меданосныя і харчовыя расліны. Культывуюцца ў якасці дэкаратыўных.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 29 відаў[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Malva Index Nominum Genericorum. International Association for Plant Taxonomy.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Мальва ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  6. Malva (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 23 студзеня 2017.
  7. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Мальвавыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара