wd wp Пошук:

Малы Качскі Ран

Малы Ран падчас затаплення

Малы Качскі Ран (гудж.: કચ્છનું નાનું રણ) — саланчак на мяжы індыйскага штата Гуджарат і пакістанскай правінцыі Сінд. Разам з Вялікім Ранам складае мясцовасць Качскі Ран. Агульная плошча — 1 191 км².

Малы Ран сфарміраваўся на месцы плыткаводдзя Аравійскага мора, замкнёнага ў выніку тэктанічных зрухаў. Відавочна, некаторы час складаў адзінае цэлае з Вялікім Ранам і ў старажытнасці быў суднаходным. У нашы дні ўяўляе сабою саляную глеістую пустыню, якая затапляецца ў сезон мусонаў і часова ператвараецца ў салёнае забалочанае возера.

Тэрыторыі вакол Малога Рана населены такімі рэдкімі жывёламі, як куланы, каракалы, антылопы. Тут шмат птушак. Яны знаходзяцца пад аховай. Абмежавана вядзецца здабыча солі. Развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Саланчакі
Катэгорыя·Сінд
Катэгорыя·Геаграфія Гуджарата