wd wp Пошук:

Сінд

Сінд (урду: سندھ, англ.: Sindh, сіндхі: سنڌ) — адна з чатырох правінцый Пакістана і радзіма сіндхаў. Розныя культурныя і этнічныя групы пражываюць у Сіндзе, у тым ліку бежанцы з Індыі падчас набыцця Пакістанам незалежнасці, а таксама мігрантаў з іншых правінцый. Асноўныя мовы: сіндхі і сірайкі.

Геаграфія

Правінцыя знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. На паўночным усходзе мяжуе з правінцыяй Пенджаб, на паўночным захадзе ды захадзе — з правінцыяй Белуджыстан, на захадзе і паўднёвым усходзе праходзіць мяжа з Індыяй.

На паўднёвым захадзе праходзіць узбярэжжа Арабскага мора. На тэрыторыі правінцыі працякае рака Інд, якая ўпадае ў Арабскае мора на тэрыторыі Сінда. На поўдні правінцыі яна ўтварае сваю дэльту.

Плошча правінцыі складае 140 914 км².

Адміністрацыйны падзел

Дыстрыкты правінцыі Сінд

У склад правінцыі ўваходзяць раёны (дыстрыкты), агульная колькасць якіх налічвае 23.

Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва складае 35 764 539 чалавек.

Сімвалы правінцыі Сінд

Зноскі

  1. Government of Sindh Архівавана 10 снежня 2008.

Літаратура

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сінд
Катэгорыя·Гісторыя Індыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных