wd wp Пошук:

Малыя Чаны

Малыя Ча́ны (руск.: Ма́лые Ча́ны[3][1]) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Новасібірскай вобласці, у бяссцёкавай вобласці міжрэчча рэк Об і ІртышБарабінскай нізіне).

Плошча паверхні возера 200 км². Даўжыня 21,5[1] км, найбольшая шырыня 12[1] км. Сярэдняя глыбіня 1,4 м. Аб’ём вады ў возеры 0,27[1] км³. Плошча вадазбору 20 100[2] км². У жыўленні пераважае снегавое. Замярзае возера ў канцы кастрычніка — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Возера эўтрофнае[1]. У Малыя Чаны ўпадае рака Чулым. Пратокай злучаецца з возерам Чаны.

Каля возера знаходзяцца населеныя пункты Гарадзішча, Шырокая Кур’я, Гарнасталіха[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Измайлова А. В. Малые Чаны // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 Озеро Мал. Чаны(руск.) (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  3. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 755. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96