wd wp Пошук:

Малочны Мір

ААТ «Малочны Мір» (руск.: Моло́чный мир) — беларуская кампанія па вытворчасці малака, якая размешчана ў Гродна.[1]

Апісанне

Спецыялізуецца на вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, марожанага, масла, сыроў цвёрдых, мяккіх, плаўленых. Акрамя таго, у аб’ёме вытворчасці маецца немалая доля прадукцыі, што выпрацоўваецца не з малака: вада, напоі, маянэз. З’яўляючыся прадпрыемствам бесперапыннага цыкла вытворчасці, перапрацоўвае парадку 730 т малака ў суткі, налічваючы ў сваім асартыменце больш за 200 відаў прадукцыі.

Гісторыя

У 1938 створаны Гродзенскі гарадскі малочны камбінат. Вытворчыя магутнасці камбіната складалі да 10 тон у змену. У мэтах пашырэння і павелічэння аб’ёмаў вытворчасці ў 1967 годзе была праведзена першая рэканструкцыя, якая дазволіла павялічыць вытворчую магутнасць да 50 тон малака ў змену. У 1993 годзе была праведзена другая значная рэканструкцыя, якая дазваляе прадпрыемству вырабляць да 240 тон у суткі. У лістападзе 1996 года Гродзенскі малочны камбінат быў ператвораны ў ААТ «Гродна Малкамбінат». Згодна рашэння Адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» ад 22 траўня 2007 года №30 ААТ «Гродна Малкамбінат» перайменаваны ў ААТ «Малочны Мір».

Зноскі

  1. «Молочный мир» слил в канализацию почти 20 тысяч тонн творожной сыворотки. Возбуждено дело(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (29 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2018. Праверана 24 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворцы напояў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы малочных прадуктаў Беларусі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Гродна
Катэгорыя·Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты