wd wp Пошук:

Малое Марское возера

Малое Марско́е (руск.: Ма́лое Морско́е, чук.: Мокачен-Анкаватан) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, у Ніжнекалымскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція), у басейне ракі Вялікая Чукочая.

Возера знаходзіцца за Палярным кругам, у паўночна-ўсходняй частцы Калымскай нізіны. Плошча яго паверхні складае 58,2[2] км². Даўжыня 11[1] км, найбольшая шырыня 7,5[1] км. Плошча вадазбору 104[2] км². Катлавіна возера мае няправільную форму. Берагавая лінія парэзаная слаба. Берагі нізкія, пакрытыя тундравай расліннасцю. Жыўленне вадой дажджавое і снегавое, з перавагай снегавога. Замярзае возера ў верасні — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы чэрвеня. У халодныя гады возера цалкам не ўскрываецца[1].

За 3[1] км у напрамку на поўнач ад Малога Марскога знаходзіцца Вялікае Марское возера.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Измайлова А. В. Малое Морское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 3 4 Озеро Мал. Морское (Мокачен-Анкаватын)(руск.) (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Якуціі