wd wp Пошук:

Далёкаўсходняя федэральная акруга

Далёкаўсходняя федэральная акруга на карце Расіі

Далёкаўсходняя федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Створана згодна з указам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе».

Далёкаўсходняя федэральная акруга ўключае, 3 вобласці, 3 края, 1 аўтаномную вобласць, 1 аўтаномную акругу і 1 рэспубліку. Яе плошча — 6 215 900 км² (36,4 % тэрыторыі Расіі).

  1. Рэспубліка Саха (Якуція)
  2. Яўрэйская аўтаномная вобласць
  3. Камчацкі край
  4. Чукоцкая аўтаномная акруга
  5. Прыморскі край
  6. Хабараўскі край
  7. Амурская вобласць
  8. Магаданская вобласць
  9. Сахалінская вобласць

Тэрыторыя Далёкаўсходняй федэральнай акругі цалкам адпавядае тэрыторыі Далёкаўсходняга эканамічнага раёна.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Федэральныя акругі Расіі