wd wp Пошук:

Малавішэрскі раён

Малавішэрскі раён (руск.: Малови́шерский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Малая Вішэра.

Геаграфія

Плошча — 3 280,98 км². Раён размешчаны на поўначы Наўгародскай вобласці. З захаду раён мяжуе з Наўгародскім і Чудаўскім раёнамі, з усходу — з Любыцінскім і Акулаўскім, з поўдня — з Красцецкім раёнамі, з поўначы мяжуе з Кірышскім раёнам Ленінградскай вобласці.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца азёры Бельскае, Спаскае, Сохлае, Чорнае, Фалькоўскае, працякаюць рэкі Мста, Вялікая Вішэра, Малая Вішэрка (ці Малая Вішэра) і Вярэб’е.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst49/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных