wd wp Пошук:

Макс фон Фабек

Ге́рман Гу́стаў Карл Макс фон Фа́бек (ням.: Herrmann Gustav Karl Max von Fabeck; 6 мая 1854, Берлін, Прусія — 16 снежня 1916, Партэнкірхен, Баварыя) — германскі ваенны дзеяч, генерал пяхоты.

Біяграфія

Фабек нарадзіўся ў 1854 годзе ў Берліне, на той час сталіцы Прусіі, у сям’і прускага генерал-лейтэнанта Германа фон Фабека (18161873) і яго жонцы Берты, народжанай фон дэм Борне (18291910). Да свайго 17-годдзя ён ужо быў другім лейтэнантам 1-га палка гвардзейскай пяхоты (ням.: 1. Garde-Regiment zu Fuß). З 1878 па 1879 гады ён навучаўся ў Прускай Ваеннай акадэміі. У 1882 годзе ён быў прызначаны да нямецкага Генштаба і атрымаў званне капітана ў 1884 годзе. З 1886 году служыў у якасці афіцэра Генеральнага штаба пры 28-й дывізіі, размешчанай у Карлсруэ.

У 1889 годзе ён стаў штабным афіцэрам VI армейскага корпуса, які месціўся ў Брэслаў і неўзабаве пасля гэтага быў павышаны да маёра. З 1893 ён служыў у грэнадзёрскім палку Фрыдрыха Вільгельма II (ням.: Grenadier König Friedrich Wilhelm II. (1. Schlesisches) Nr. 10) каля Швейдніца. У 1896 годзе ён атрымаў званне падпалкоўніка і пасаду начальніка штаба XI Армейскага корпуса у Каселе.

У 1898 годзе ён быў узведзены ў палкоўнікі і атрымаў сваю першую камандную пасаду: камандзір пяхотнага палка Герцага Фрыдрыха Вільгельма Браўншвайгскага (ням.: Infanterie-Regiments «Herzog Friedrich Wilhelm von Braunschweig» (Ostfriesisches) Nr. 78) у Оснабруке. З 1901 ён узначальваў 25-ю пяхотную брыгаду ў складзе 13-й дывізіі, размешчанай ў Мюнстэры. У тым жа годзе ён быў узведзены ў генерал-маёры.

У 1906 ён быў узведзены ў генерал-лейтэнанты і прызначаны камандзірам 28-й дывізіі ў Карлсруэ. У 1910 годзе ён атрымаў званне генерала ад інфантэрыі і пасаду камандзіра XV армейскага корпуса, размешчанага ў Страсбурге. У 1913 ён прыняў камандаванне XIII-м Каралеўскім Вюртэмбергскім армейскім корпусам у Штутгарце.

Першая сусветная вайна

Пачатак Першай сусветнай вайны сустрэў на пасадзе камандзіра XIII-га Каралеўскага Вюртэмбергскага корпуса 5-ай германскай арміі пад камандаваннем кронпрынца Вільгельма.

Удзельнічаў у шэрагу манеўраных бітваў, вядомых як Бег да мора і Першая бітва пры Іпры. У сакавіку 1915 фон Фабек нядоўга камандаваў новаўтворанай 11-й арміяй, якая была неўзабаве пераведзена з Заходняга на Усходні фронт, з якой ён ваяваў у Літве.

У красавіку 1915 года ён замяніў параненнага Аляксандра фон Клюка на пасадзе камандзіра 1-й арміі. У верасні 1915 фон Фабек атрымаў камандаванне 12-й арміяй, з якой ён быў пераведзены на Усходні фронт.

27 студзеня 1916 года яму быў дараваны à la suite(англ.) бел. 129-га пяхотнага палка.

Перад сваёй цяжкай хваробай у кастрычніку 1916 фон Фабек на працягу некалькіх тыдняў камандаваў 8-й арміяй.

Кавалер ордэна Pour le Mérite, які атрымаў за выдатнае камандаванне кампаніямі 1914—1915 гадоў у Фландрыі і паўночнай Францыі[2], таксама за паспяховае аперацыйнае планіраванне падчас бітваў пры Монсе, Ле-Като і рацэ Урк. Ён атрымаў персанальную тэлеграму ад кайзера з віншаваннямі.

Смерць

У кастрычніку 1916 года фон Фабек сур’ёзна захварэў, і пакончыў з сабой 16 снежня 1916 года ў Партэнкірхене, Каралеўства Баварыя.[2]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  2. 1 2 Макс фон Фабек на партале Пруская машына

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа