wd wp Пошук:

Аляксандр фон Клюк

Алякса́ндр фон Клюк (ням.: Alexander Heinrich Rudolph von Kluck; 20 мая 1846 — 19 кастрычніка 1934) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.

Біяграфія

Ён пачаў службу ў прускай арміі ў часы сямітыднёвай аўстра-прускай вайны 1866 года, падчас франка-прускай вайны быў паранены двойчы і быў узнагароджаны Жалезным крыжам (другога класа) за адвагу. Яму было нададзена званне генерала ад інфантэрыі ў 1906 годзе, у 1913 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам VIII-й армейскай інспекцыі.

З пачаткам Першай сусветнай вайны ён быў прызначаны камандуючым 1-й арміі, утворанай на базе падначаленай яму інспекцыі, у чыю задачу, згодна з Планам Шліфена, уваходзіў наступ на правым крыле Заходняга фронту па тэрыторыі Бельгіі з мэтай акружэння Парыжу з захада.

У канцы сакавіка 1915 года падчас агляду перадавых частак сваіх войскаў ён быў паранены асколкамі шрапнэлі, што сур’ёзна пашкодзіла нагу. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў ордэн Pour le Mérite. У кастрычніку 1916 года фон Клюк перайшоў на атрыманне паловы акладу ў адпаведнасці з яго просьбай сысці ў адстаўку.

Яго сын, лейтэнант Эган фон Клюк, быў забіты ў пачатку 1915 года.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Alexander von Kluck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Alexander von Kluck // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнстэры
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўднёва-Заходніх могілках (Штансдорф)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі (Германская імперыя)
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа