wd wp Пошук:

Макс Крузэ

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максіміліян Крузэ (ням.: Maximilian Kruse; нар. 19 сакавіка 1988, Райнбек, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік клуба «Вольфсбург» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера

Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клубе. У ліпені 2005 года далучыўся да складу «Вердэра»[2], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэменцаў. 4 мая 2009 года Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Санкт-Паўлі». У сезоне 2011/12 Макс забіў у Бундэслізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадач, дзякуючы чаму «Санкт-Паўлі» фінішыраваў з 62 пунктамі на чацвёртым месцы[3].

«Фрайбург»

Дзякуючы поспеху з гамбургскім клубам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 года і адразу стаў яго лідарам[4]. Дэбютаваў за свой новы клуб 18 жніўня 2012 года ў матчы на Кубак Германіі супраць клуба «Вікторыя», які скончыўся з лікам 2:1 на карысць ігракоў з Фрайбурга, а Крузэ забіў першы гол і стаў асістэнтам для свайго партнёра Себасцьяна Фрайса[5]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клуб у Бундэслізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнца», які скончыўся ўнічыю 1:1[6].

«Барусія» Мёнхенгладбах

Пасля выбітнага сезона за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клубам «Барусія» з Мёнхенгладбаха ў красавіку 2013 года[7]. Ужо 17 жніўня 2013 года адзначыўся дэбютным голам за гладбахцаў, калі дапамог атрымаць перамогу над клубам «Гановер 96» (3:0). У «Барусіі» прыйшоўся да справы і неўзабаве стаў адным з лідараў каманды, за два сезона забіў у Бундэслізе 23 галы.

«Вольфсбург»

10 мая 2015 года «Вольфсбург» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Крузэ[8].

«Вердэр»

2 жніўня 2016 года вярнуўся ў «Вердэр»[9]. На сезон 2018/19 быў абраны капітанам каманды, аднак па яго заканчэнні не стаў падаўжаць кантракт з брэменскім клубам.

«Фенербахчэ»

У чэрвені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»[10]. У чэрвені 2020 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне са стамбульскім клубам[11].

«Уніён»

У жніўні 2020 года далучыўся да берлінскага «Уніёна».

Вяртанне ў «Вольфсбург»

У студзені 2022 года вярнуўся ў «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады.

Міжнародная кар’ера

За галоўную зборную Германіі Макс дэбютаваў 29 мая 2013 года матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.

Дасягненні

Вольфсбург:

Зноскі

  1. Max Kruse // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Kruse: „Mit dem FC St. Pauli so hoch wie möglich stehen“» Архівавана 19 верасня 2009.. transfermarkt.de.
  3. «Matchday 34 — League table». Bundesliga.
  4. «Sport-Club verpflichtet Max Kruse» Архівавана 4 снежня 2017.. SC Freiburg.
  5. «Joker Freis erlöst den Sportclub spät». Kicker
  6. «Mainz fight back against Freiburg». Sky Sports.
  7. «Kruse Gladbach-bound next season». Bundesliga.de
  8. Alles klar: Kruse kommt nach Wolfsburg. kicker.de
  9. «Вердер» объявил о трансфере Макса Крузе. by.tribuna.com
  10. Экс-форвард «Вердера» Крузе перешел в «Фенербахче». by.tribuna.com
  11. Крузе расторг контракт с «Фенербахче». Клуб обратится в арбитраж. by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Уніён Берлін
Катэгорыя·Ігракі ФК Санкт-Паўлі II
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр II
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Ігракі ФК Санкт-Паўлі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Ігракі ФК Фрайбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта